Царква Аляксандра Неўскага (Слабада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Краіна Беларусь
Вёска Слабада
Каардынаты 54°56′39″ пн. ш. 27°11′6″ у. д. / 54.94417° пн. ш. 27.185° у. д. / 54.94417; 27.185Каардынаты: 54°56′39″ пн. ш. 27°11′6″ у. д. / 54.94417° пн. ш. 27.185° у. д. / 54.94417; 27.185
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Царква Аляксандра Неўскага  — праваслаўны храм у в. Слабада Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры вёскі. Пабудавана каля 1880 году з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храму, узьведзенага ў 1814 годзе ўладальнікам маёнтку панам Гутаровічам. У 1861 годзе адкрыта царкоўнапрыходзкая школа. Да 1980-х гг. не дзейнічала, адрэстаўрыраваная ў 1990-я г. Па восі царквы пастаўлена цагляная арачная брама, акаймаваная мэталічнай агароджай.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брама
Від з боку апсіды

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю. Складаецца з трох’яруснай чацьверыковай званіцы, прамавугольнай трапэзнай, кубападобнага асноўнага аб’ёму і паўкруглай апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным, трапэзная двухсхільным, апсіда — кананічным дахамі. Дах над асноўным аб’ёмам завершаны галоўкай на васьміграннай шыйцы. Макаўкай завершаны шацёр трэцяга васьміграннага ярусу званіцы (надбудаваны ў 1990-я гг). Уваходная частка вылучана пэрспэктыўным арачным парталам пад двухсхільным шчытом, які абапіраецца на пілястры.

Архаічны выгляд храму надае бутавая муроўка сьцен, на паліхромным фоне якой кантрастна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, уваходны партал, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы.

Інтэр’ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усярэдзіне памяшканьні храму аб’яднаныя шырокімі арачнымі прасьветамі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам зьяўляецца драўляны разны 1-ярусны іканастас з царскімі варотамі расьліннага арнамэнту, з 4 абразамі-тондамі эвангелістаў, у цэнтры — абраз «Благавешчаньне». Над царскімі варотамі — абраз «Тайная вячэра».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Аляксандра Неўскага (Слабада)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў