Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (Дамашаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Дамашаны
Каардынаты 54°01′09.20″ пн. ш. 27°56′46.10″ у. д. / 54.019222° пн. ш. 27.9461389° у. д. / 54.019222; 27.9461389Каардынаты: 54°01′09.20″ пн. ш. 27°56′46.10″ у. д. / 54.019222° пн. ш. 27.9461389° у. д. / 54.019222; 27.9461389
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Барысаўская япархія[d] 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня 1772
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дамашанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву ў Дамашанах збудавалі ў 1772 годзе з дрэва. Яна была прыпісной да Мікольскай царквы ў Смалявічах.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дамашаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест прытвора дабудавалі аб’ём з маскоўскімі купаламі-цыбулінамі. Яшчэ адзін купал-цыбуліну збудавалі над дахам царквы. На сьцяне апсыды выклалі з дошак вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да кубападобнага зруба малітоўнай залі далучаліся прастакутныя прырубы прытвора і апсыды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завяршаецца 4-гранным барабанам з купалам. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход ажыцьцяўляецца праз ганак бакавога фасаду прытвора.

У афармленьні інтэр’еру выкарыстоўваецца разьба па дрэве[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.