Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мурыны Малыя |
Каардынаты | 52°23′03.25″ пн. ш. 23°46′51.38″ у. д. / 52.3842361° пн. ш. 23.7809389° у. д.Каардынаты: 52°23′03.25″ пн. ш. 23°46′51.38″ у. д. / 52.3842361° пн. ш. 23.7809389° у. д. |
Дата заснаваньня | 1760 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Мікалая |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мурынах Малых. Належыць да прыходу суседняй вёскі Радасьці. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зруйнаваны ў выніку рэканструкцыі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царкву ў Мурынах Малых збудавалі ў 1760 годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мурыны Малыя апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 2-й палове XIX ст. царкву перабудавалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2015 годзе ў выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі[1]. Пазьней на месцы царквы збудавалі візуальна падобны будынак.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, якая складаецца з асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму, 4-граннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца 8-гранная званіца, завершаная шатровым дахам з купалам. Вуглы бабінца і вежы вылучаюцца лапаткамі. Асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам зь невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсыда ніжэйшая за асноўны аб’ём, накрытая 3-схільным дахам. Аконныя праёмы прастакутныя ў прафіляваных ліштвах. Сьцены гарызантальна ашаляваныя, умацаваныя брусамі-сьцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб’ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазыцыю[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У Малых Мурынах зьнішчаны гісторыка-культурны помнік(недаступная спасылка) // Радыё Рацыя, 11.08.2015 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000355 |
Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў