Цынь Шыхуандзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цынь Шыхуандзі
па-кітайску: 秦始皇
Qinshihuang.jpg
Цынь Шыхуандзі — першы імпэратар аб'яднанага Кітая
Наступнік Хун Эршы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 259 да н. э.
Памёр 210 да н. э.

Цынь Шыхуандзі (па-кітайску: 秦始皇; 259 да н. э.210 да н. э.) — уладар царства Цын з 246 да н. э., які паклаў канец пэрыяду Царстваў у барацьбе (Чжань го). Да 221 да н. э. ён усталяваў аднаасобнае панаваньне на ўсёй тэрыторыі Унутранага Кітая й увайшоў у гісторыю як уладар цэнтралізаванай кітайскай дзяржавы. Заснаваная ім дынастыя Цын, якая плянавала правіць Кітаем на працягу 10 тысяч пакаленьняў, была скінута праз некалькі год пасля яго сьмерці.

Цынь Шыхуандзі правёў грандыёзную кампанію па аб’яднаньню Паднябеснай. Была створаная агульнакітайская сетка дарог, зьнесеныя абарончыя сьцены паміж царствамі й дабудаваныя паўночныя ўчасткі (тым самым створана Вялікая кітайская сьцяна), уніфікавана герагліфічнае пісьмо[1], грашовая сыстэма, сыстэма мераў, краіна падзелена на ваенныя акругі. Імпэратар праводзіў рэгулярныя інспэкцыі розных частак краіны, ён першым з кітайскіх правіцеляў выйшаў на марскі бераг, паклаўшы пачатак традыцыі манаршых узыходжаньняў на гару Тайшань.

Праўленьне Цынь Шыхуандзі было заснавана на прынцыпах легізму, выкладзеных у трактаце «Хань Фэйцзы». Між тым усе пісьмовыя сведчаньні аб ягонай асобе былі прапушчаны скрозь прызму канфуцыянскага светапогляду ханьскіх гісторыкаў, перш за ўсё Сыма Цяня. Верагодна, што прыпісаныя Цынь Шыхуандзі жорсткія ганеньні на канфуцыянцаў — частка канфуцыянскай антыцыньскай і антылегісцкай прапаганды. Ягоны вобраз як жудаснага тырана тэндэнцыйна перабольшаны. Усе наступныя дзяржавы Кітая, пачынаючы з Заходняй Хань, спадчынавалі тую адміністрацыйна-бюракратычную сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, якая была створана пры першым імпэратары.

Магутнасць Цынь Шыхуандзі яскрава ілюструе пахавальны комплекс, пабудаваны яшчэ пры жыцьці імпэратара непадалёку ад Сіяня. Адным з выдатных элемэнтаў маўзалея зьяўляецца сусьветна вядомая тэракотавая армія — 8 тысяч поўнапамерных скульптураў кітайскіх воінаў і коней.

Папярэднік
няма
Імпэратар Кітая
221 да н. э.210 да н. э.
Наступнік
Хун Эршы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цынь Шыхуандзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў