Чэлес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэніс у спакойным стане ды ў стане эрэкцыі
Унутраная будова пэнісу

Чэлес або пэніс (па-лацінску: pénis, па-грэцку: Πέος; па-старажытнагрэцку: φάλλος phállos) — адзін з вонкавых органаў мачапалавое сыстэмы мужчыны, то бок ён належыць адначасова да мачавыдзяляльнае сыстэмы і рэпрадуктыўнае сыстэмы. Служыць для вываду мачы, сэксу і семявывяржэньня.

Анатомія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1) Цела пэнісу
2) Крайняя плоць
3) Жолуд
4) Вусьце ўрэтры

У пэнісе адрозьніваюць корань (па-лацінску: rádix pénis), цела, або ствол, (па-лацінску: córpus pénis) і жолуд (па-лацінску: glans pénis). Ствол палавога чэлесу ўтвораны двума пяшчэрыстымі й адным губчатым целам.

Пяшчэрыстае ды губчатае целы складаюцца з шчыльнае бялковае абалонкі, ад якое ўнутр адыходзяць шматлікія перакладзіны — трабэкулы, прамежкі паміж якімі і ўтвараюць «пячоры», або лакуны (па-лацінску: cavérnae).

Жолуд пакрыты тонкай пяшчотнай скурай зь вялікай колькасьцю залозак, якія выпрацоўваюць смэґму. Жолуд, як і цела пэнісу, утрымлівае мноства лакун, якія пры палавым узбуджэньні напаўняюцца крывёю. Акрамя таго, на ім маецца вялікая колькасьць нэрвовых канчаткаў, што робіць яго найбольш адчувальнай часткай пэнісу.

Звонку галоўка пэнісу пакрытая тонкай скурай — крайняй плоцьцю, што пераходзіць у скуру лабка ўверсе й у скуру машонкі ўнізе. На скуры ніжняй паверхні палавога чэлесу маецца шво, якое ззаду працягваецца на скуру машонкі і пахвіны. Крайняя плоць у чалавека, як правіла, рухомая настолькі, што цалкам можа быць аголены жолуд . Аднак, яе рухомасьць вызначаецца ўзростам чалавека. Немагчымасьць агаленьня жолуду пэнісу ў дарослага мужчыны зьяўляецца захворваньнем, якое носіць назоў фімоз. Ва ўзросьце 6 месяцаў жолуд адкрываецца ў 20% хлопчыкаў, а ва ўзросьце 3 гадоў крайняя плоць добра ссоўваецца і дазваляе агаліць жолуд пеніса ў 90% хлопчыкаў. У сувязі з гэтым не рэкамэндуецца выконваць абразаньне з-за немагчымасьці агаленьня жолуду (фімозу) у дзяцей да 3-х гадоў. Выключэньне складаюць выпадкі выяўленага запаленьня жолуду пеніса (баляніт), а таксама складанага мачавыпусканьня і ўскладненьняў, якія ўзьнікаюць пасьля гэтага. Тады ўжо апэрацыя рэкамэндуецца ў любым узросьце. У пярэднім аддзеле цела пэнісу скура ўтварае скуравую зморшчыну — крайнюю плоць (па-лацінску: prepútium pénis), якая поўнасьцю або часткова пакрывае галоўку. Крайняя плоць, ​​калі яна цалкам пакрывае жолуд, звычайна лёгка зрушваецца назад, агаляючы яе. На задняй паверхні палавога чэлесу крайняя плоць злучаецца з жолудам падоўжнай зморшчынай, званай аброцьцю (па-лацінску: frenulum praeputii). Між жолудам і крайнім целам маецца шчылінападобная (прэпуцыяльная) паражніна, якая канчаткова фармуецца да двухгадовага ўзросту дзіцяці. У прэпуцыяльным мяшку звычайна запасаецца смэґма.

У некаторых мужчын з-за вельмі вузкае адтуліны крайняе плоці агаленьне жолуду зьяўляецца складаным альбо наогул немагчымае. Гэтакі стан завецца фімозам ды патрабуе абавязковага лекаваньня. У маленькіх дзяцей (да 2-3 гадоў) фімоз носіць фізыялягічны характар ​​і, як правіла, не патрабуе лекаваньня.

Кровазабесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кровазабесьпячэньне пэнісу ажыцьцяўляецца праз глыбокую й дарсальную артэрыі палавога чэлесу (aa. profúnda et dorsális pénis), якія зьяўляюцца галінамі ўнутранае палавое артэрыі (a. pudénda intérna).

Вянозная кроў ад палавога чэлесу адцякае па глыбокай дарсальнай вене (v. profúnda dorsális pénis) у пузырнае вянознае спляценьне (pléxus venósus vesicális) і па глыбокіх венах пэнісу (vv. profúndae pénis) ва ўнутраную палавую вену (v. intérna pudénda).

Памеры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмеркаваньне даўжынь у цалях па дадзеных LifeStyles (1 цаля=2,54см)
Разьмеркаваньне таўшчынь (акружынаў) у цалях па дадзеных LifeStyles (1 цаля=2,54см)

Памер пэнісу пры нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя даўжыня расьцягнутага пэніса пры нараджэньні складае прыблізна 4 см (1,6 цалі), у 90% нованароджаных хлопчыкаў будзе паміж 2,4 і 5,5 см (0,9 і 2,2 цалі). Абмежаваны рост палавога чэлесу адбываецца ў прамежак паміж нараджэньнем і пяцьцю гадамі, а паміж пяцьцю гадамі і палавым пасьпяваньнем назіраецца зусім невялікі рост. Сярэдні памер пэнісу ў пачатку палавога пасьпяваньня роўны 6 см (2,4 цалі), пры дасягненьні дарослага памеру на працягу наступных гадоў.

Памер пэнісу падлеткаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пачатку палавога пасьпяваньня памер пэніса й яго форма зьмяняюцца вельмі няшмат. Пачынаецца гэты пэрыяд у кожнага па-рознаму: у некаторых раней, у некаторых крыху пазьней. У прыведзенай ніжэй табліцы ўказаныя памеры (даўжыня) палавога чэлесу ў спакойным стане ў залежнасьці ад узросту й росту:

Узрост 11 12 13 14 15 16 17 18
Рост (см) 142

±6

147

±7

152

±8

160

±8

167

±8

171

±8

173

±6

175

±6

Даўжыня ў спакойным стане 4

±1

5

±1

6

±1

7

±1

7

±1

8

±1,5

9

±1,5

10

±1,5

Памер эрэкцыянаванага пэнісу ў падлеткаў у залежнасьці ад узросту:

Узрост 12 13 14 15 16 17 18 19
Даўжыня пры эрэкцыі (см) 9,7 12,7 15,0 15,3 16,1 16,5 16,0 16,0

Памер палавога чэлесу пры старэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе меркаваньне, што памер пэнісу памяншаецца з узростам мужчыны. «Асобныя дасьледаваньні паказалі, што памер палавога чэлесу меншы у больш старэйшых мужчын, але Вілі й Эрдлі, калі супаставілі вынікі розных дасьледаваньняў (за пэрыяд большы за 60 гадоў), не адзначылі агульнага адрозьненьня.»

Таўшчыня ды акружына палавога чэлесу мужчыны ў стане эрэкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэніс у абхопе — гэта вымярэньне акружыны палавога чэлесу ў стане поўнай эрэкцыі. З варыяцыямі гэта цытуюць як сярэдняе трох вымярэньняў: адразу ніжэй жолуду, у сярэдзіне цела і ў аснаваньні пэнісу.

Эрэкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўней лічылася, што пры ўзбуджэньні пэніс цьвярдзее, бо ён напаўняецца паветрам. Насамрэч, пры палавым ўзбуджэньні прыток артэрыяльнае крыві да палавога чэлесу павялічваецца, а вянозны адток памяншаецца, з прычыны чаго каверны пэнісу запаўняюцца крывёю, і ён павялічваецца ў аб'ёме ў 2 — 8 разы, становячыся пры гэтым пругкім — так надыходзіць эрэкцыя.

Жолуд чэлесу пры эрэкцыі заўсёды застаецца менш пругкім і больш элястычным у параўнаньні зь яго целам, што прадухіляе траўматызацыю жаночых палавых ворганаў. Commons-logo.svg  Чэлессховішча мультымэдыйных матэрыялаў