Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-05

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завод «Электроніка»
Завод «Электроніка»

«Інтэграл» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі па вырабе электронных прыстасаваньняў, заснаванае ў сьнежні 1963 году ў Менску.

На 2020 год быў найбольшым вытворцам інтэгральных мікрасхемаў і паўправадніковых прыбораў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе з гадавой магутнасьцю па больш як мільярдзе асобнікаў. Ажыцьцяўляў поўны шэраг распрацоўкі і вытворчасьці ад крэмнавых зьліткаў да электрапрыладаў. Холдынг «Інтэграл» улучаў 10 прадпрыемстваў, зь іх 7 у Менску: «Завод паўправадніковых прыбораў», Навукова-тэхнічны цэнтар «Белмікрасыстэмы», завод «Электроніка», «Камэртон» (Пінск), «Электрамодуль» (Маладэчна), «Інтэгралтэхсэрвіс», «Інтэгралпаліграф», «Ролан» і «Колератрон» (Берасьце). Гадавая магутнасьць зборачнай вытворчасьці ў корпусы паўправадніковых прыбораў складала 30 млн асобнікаў. Прадпрыемства выпускала пад уласным таварным знакам звыш 2200 відаў інтэгральных мікрасхемаў, 800 відаў паўправадніковых прыбораў, 200 відаў вадкакрышталічных экранаў і 80 найменьняў электрапрыладаў для аховы здароўя, банкаў, гандлю і сельскай гаспадаркі.
(артыкул цалкам…)