Шагнамэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шагнамэ
شاهنامه
Старажытная вокладка да кнігі
Жанр: эпас
Аўтар: Фірдаўсі
Мова арыгіналу: пэрсыдзкая
Год напісаньня: 1011

«Шагнамэ́» (па-пэрсыдзку: شاهنامه‎) — помнік пэрсыдзка-таджыцкай літаратуры, нацыянальны эпас іранскіх народаў. На беларускую мову перакладаецца як «Кніга аб царах». У кнізе апісваецца гісторыя Ірану ад старажытных валадароў да пранікненьня ісламу ў VII стагодзьдзі. «Шагнамэ» — гэта зборнік празаічных і вершаваных твораў, самым значным зь якіх лічыцца эпапэя Фірдаўсі, якая была напісана прыкладна ў 976—1011 гадох[1]. З астатніх зводаў засталіся толькі фрагмэнты ў пераказе розных аўтараў. Першапачаткова зборнік называўся «Худай-намэ», але пазьней назоў быў зьменены на сучасны.

Фірдаўсі пісаў «Шагнамэ» напрацягу 35 гадоў і сабраў у паэме значны звод пэрсыдзка-таджыцкага фальклёру. Працуючы на творам, ён выкарыстоўваў ня толькі эпізоды мусульманскай гісторыі, але й старажытнаіранскія міты, і даісламскі эпас, і Авэсту, сьвятое пісаньне зараастрыйцаў. Фірдаўсі дадаў у паэму таксама тысячу бэйтаў, якія былі напісаны ягоным папярэднікам Дакікі, якія загінуў у маладосьці, непасьпеўшы скончыць сваю працу.

«Шагнамэ» кампазыцыйна падзяляецца на 50 гэтак званых царстваваньняў рознага аб’ёму. Асобныя царстваваньні ўключаюць у сябе вялікія сказаньні (дастаны), якія маюць маральна-этычнае прызначэньне. Умоўна прынята падзяляць «Шагнамэ» на тры часткі: міталягічную, гераічную й гістарычную. Эпас мае назвычайна важнае моўнае значэньне. Кніга аб валадарах, цалкам напісана на пэрсыдзкай мове, згуляла выключную ролю ў ейным адраджэньні, якая трапіла пад уплыў арабскай мовы. Шагнамэ Фірдаўсі, згодна з указаньнем аўтара, утрымлівала 60 тысячаў бэйтаў — парных радкоў, якія прыняты ў пэрсыдзкай паэзыі. Лічыцца, што частка тэкста страчана.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забойства Хасрова, паводле Шагнамэ

Фірдаўсі пачаў складаньне «Шагнамэ» ў 977 годзе, а скончыў яго 8 сакавіка 1010 году. «Шагнамэ» зьяўляецца помнікам паэзіі й гістарыяграфіі, галоўным чынам складзеная Фірдаўсі, у якую ён дадаў фрагмэнты твораў сваіх сучасьнікаў, а таксама папярэднікаў, якія зрабілі ўнёсак у захаваньне гісторыі старажытнага Ірана. Многія такія творы ўжо існавалі ў прозе, як то творы Абу-Мансура Дакікі. Невялікая частка працы Фірдаўсі, якая раскідана па ўсёй кнізе, цалкам зьяўляецца ягонай уласнай канцэпцыяй.

«Шагнамэ» ёсьць эпічнай паэмай, якая ўтрымлівае больш за 50 тыс. куплетаў на сучаснай пэрсыдзкай мове. Яна заснавана галоўным чынам на аднайменнай празаічнай працы, якая была складзена Фірдаўсі ў тыя часы, калі ён жыў яшчэ ў Тусе. Гэтая празаічная праца ў сваю чаргу па большай частцы зьяўлялася перакладам з сярэднепэрсыдзкамоўнай працы, вядомай як «Хватайнамак» альюо «Кніга валадароў», позьне сасанідзкага складніка гісторыі кіраўнікоў і герояў Пэрсіі зь мітычных часоў да панаваньня Хасрова II. У «Хватайнамаке» зьмяшчаюцца гістарычныя зьвесткі пра позьні сасанідзкі пэрыяд, але ён ня ўтрымлівае зьвесткі пра раньні пэрыяд III—IV стагодзьдзя[2]. Фірдаўсі дадаў матэрыял, які працягваў гісторыю зьвяржэньня Сасанідаў арабамі ў сярэдзіне VII стагодзьдзя.

Першае вершаскладаньне на аснове сярэднепэрсыдзкай кронікі зрабіў Абу-Мансур Дакікі, які быў сучасьнікам Фірдаўсі й паэтам пры двары Саманідаў, які ў хуткім часе гвалтоўна памёр, напісаўшы толькі 1000 строфаў. Гэтыя строфы, якія апісвалі час дзейнасьці прарока Зараастра, былі пазьней аб’яднаныя Фірдаўсі зь ягоным уласным вершам. Стыль «Шагнамэ» паказвае, што твор мае характарыстыкі як вуснай, так і пісьмовай літаратуры, што натхнае некаторых вучоных на меркаваньне, што Фірдаўсі таксама выкарыстоўваў зараастрыйскія на́скі й зараз страчаны твор «Чыгрдад» у якасьці крыніцаў. Шматлікія іншыя крыніцы на сярэднепэрсыдзкай мове былі выкарыстаны пры складаньні эпасу, як то выбітная «Карнамаг-і Ардакшыр-і Пабаган», якая была напісана ў канцы сасанідзкай эпохі, і распавядала пра тое, як Ардашыр Папакан прыйшоў да ўлады, якая з-за сваёй гістарычнай блізкасьці да рэальнасьці, лічыцца даволі дакладнай крыніцай гісторыі.

Кароткі аповяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сцэна, адлюстроўваючая мужнасьць Рустама

«Шагнамэ» распавядае пра гісторыю Ірана, пачынаючы са стварэньня сьвету й увядзеньня ў побыт дасягненьняў цывілізацыі, як то выкарыстаньне агню, прыгатаваньне ежы, вынаходзтва мэталюргіі й выкарыстаньне законаў, арыйцаў (у сэнсе іранцаў) й сканчаючы арабскай заваёвай Пэрсіі. Праца мае не храналягічны парадак, але назіраецца агульны рух у часе. Некаторыя пэрсанажы жывуць на працягу сотняў гадоў, але большасьць зь іх маюць звычайную працягласьць жыцьця. Ёсьць шмат шагаў, якія прыходзяць і сыходзяць, а таксама герояў і злыдняў, якія часта зьмяняюцца. Толькі стала існуюць сама Вялікая Пэрсія й шэраг сьвітанкаў і заходаў, якія ніколі не бываюць аднолькавымі, што адлюстроўвае ход часу.

Праца падзелена на тры пасьлядоўныя часткі: мітычную, гераічную й гістарычную эпохі. Бацька Час зьяўляецца напамінам пра трагедыю сьмерці й страты, аднак усё ж такі прыходзіць наступны ўзыход сонца, які прыносіць з сабою надзею на новы дзень.

У першым цыкле твора, зло ёсьць зьнешняй зьявай, д’ябалам. У другім цыкле, мы бачым пачатак сямейнай нянавісьці, дрэнныя паводзіны й зло прымае чалавечую прыроду. Два старэйшыя сына шага Фэрэйдуна адчуваць прагнасьць і зайздрасьць у адносінах да свайго нявіннага малодшага брата й, мяркуючы, што іхны бацька спрыяе яму, яны яго забіваюць. Сын забітага князя потым помсьціць за забойства свайго бацькі й усе яны пагружаюцца ў цыкль забойстваў і помсты. У трэцім цыкле, мы сутыкаемся з шэрагам заганаў шагаў. У гэтай частцы распавядаецца пра гісторыю шага Кай Кавуса й ягоной жонкі Судабэ, якая адчувае прагнасьць і непрыманьне да свайго пасерба, Сыявуша.

У наступным цыкле, усе гульцы эгаістычны й напоўнены злом. Гэтая частка ў цэлым зьяўляецца найболей цёмнай за іншыя. Гэты тон здаецца, адлюстроўваючы ісламскую заваёву сасанідзкага Ірана й апошнія дні пэрсыдзкага зараастрызму.

Усе героі працы Фірдаўсі зьяўляюцца складанымі. Ніхто зь іх ня ёсьць архетыпам, а лепшыя пэрсанажы маюць дрэнныя недахопы, якія адлюстроўваюць горшыя моманты чалавецтва. Фірдаўсі быў засмучаны падзеньнем Пэрсыдзкай імпэрыі й наступным панаваньнем арабаў і туркаў. «Шагнамэ» ў значнай ступені зьяўлялася ягонымі намаганьнямі па захаваньню памяці пра залатыя дні Пэрсіі, каб перадаць іх новаму пакаленьню, каб яны маглі вучыцца й спрабаваць пабудаваць лепшы сьвет[3]. Нягледзячы на тое, што твор фармальна зьяўляецца мусульманскім, «Шагнамэ» тым ня менш мае пэўныя антыарабскія й антытурэцкія настроі[4].

Мітычная эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыдворныя Баясанггары гуляюць у шахматы

Пасьля першапачатковага ўслаўленьня Бога й Мудрасьці «Шагнамэ» распавядае пра стварэньне сьвету й чалавека паводле меркаваньняў, якія існавалі ў Сасанідзкай імпэрыі. Пасьля гэтага ідзе расповяд пра гісторыю першага чалавека, Гаёмарта, які таксама стаў першым царом пасьля пэрыяду горнага жыцьця. Ягоны ўнук Гушанг, сын Сыямака, выпадкова вынаўшаў агонь і ўсталяваў сьвята ў яго гонар. Гісторыі Тагмураса, Джамшыда, Загака, Кавэ, Фэрэйдуна й ягоных трох сыноў і ўнука месьцяцца ў гэтым разьдзеле. Гэтая частка «Шагнамэ» адносна кароткая й мае ў агульнай колькасьці каля 2100 верша ці чатыры адсотка ўсёй кнігі. Яна апавядае пра падзеі з прастатой, прадказальнасьцю й гістарычнай шпаркасьцю.

Гераічная эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амаль дзьве траціны «Шагнамэ» прысьвечаны эпохе герояў, якая прасьціраецца ад пачатку панаваньня Манучэгра да заваёвы Пэрсіі Аляксандрам Македонскім, вядомым у Пэрсіі пад імём Сэкандар. Галоўнай асаблівасьцю гэтага пэрыяду зьяўляецца вялікай ролі сакійскіх герояў, якія зьяўляюцца ў якасьці асноўнай сілы пэрсыдзкай імпэрыі. Гаршасп коратка згадваецца разам са сваім сынам Нарыманам, чый уласны сын Саам выступаў у якасьці вядучага паладына Манучэгра, які панаваў у Сыстане. Ягонымі пераемнікамі былі ягоны сын Зала й унук Рустам, найадважны з адважных, а затым Фарамарз.

Сярод гісторыяў, апісаных у дадзеным разьдзеле выдзяляюцца баляды пра Зале й Рудабу, сем подзьвігаў Рустама, гісторыя пра Рустама й Саграб, Сыяваша й Судабы, Рустама й Акван Дыв, баляда пра Біджан і Маніжэ, гісторыя пра войны з Афрасыябам, Рустама й Эсфандыяра, а таксама гісторыя, напісаная Дакікі пра Гаштаспа й Арыспа.

Варта адзначыць, што легенда пра Рустама й Саграб сустракаецца толькі ў «Шагнамэ», і якая, як звычайна, пачынаецца зь лірычнай і падрабязнай прэлюдыі. Тут Фірдаўсі знаходзіцца ў зэніце сваёй паэтычнай сілы, стаўшы сапраўдным майстрам апавяданьня. Тысяча альбо каля таго вершаў гэтай трагедыі ўяўляе сабой адзін з самых кранальных расповядаў у сусьветнай літаратуры.

Гістарычная эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароткае згадваньне аршакідзкай дынастыі й наступнай гісторыяй пра Аляксандра папярэднічае Ардашыру I, заснавальніку імпэрыі Сасанідаў. Пасьля гэтага сасанідзкая гісторыя распавядаецца з асаблівай дакладнасьцю. Падзеньне Сасанідаў і арабская заваёва Пэрсіі распавядаецца з асобай рамантычнасьцю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Расейскае інфармацыйнае агенства Iran.news
  2. ^ Robert Charles Zaehner, «Zurvan: a Zoroastrian dilemma» (1955), p. 10.
  3. ^ A. Shapur Shahbazi, «Ferdowsi: A Critical Biography», Hardvard University Center For Middle Eastern Studies, Distributed by Mazda Publishers, 1991. стар. 49
  4. ^ Igor M. Diankonoff. «The Paths of History», Cambridge University Press, 1999, стар. 100, ISBN 0-521-64398-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. Стариков Шахнаме: об эпосе / «Шахнаме», 1957 г, «Литературные памятники», Москва.  (рас.)