Шарлеруа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарлеруа
Charleroi
Шарлеруа
Герб Шарлеруа Сьцяг Шарлеруа
Першыя згадкі: 1666
Правінцыя: Эно
Насельніцтва: 212 300 (2011)
Геаграфічныя каардынаты: 50°25′00″ пн. ш. 4°26′39″ у. д. / 50.416667° пн. ш. 4.44417° у. д. / 50.416667; 4.44417Каардынаты: 50°25′00″ пн. ш. 4°26′39″ у. д. / 50.416667° пн. ш. 4.44417° у. д. / 50.416667; 4.44417
Шарлеруа на мапе Бэльгіі
Шарлеруа
Шарлеруа
Шарлеруа
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.charleroi.be/

Шарлеруа (па-француску: Charleroi, па-валёнску: Tchålerwè‎) — горад у Бэльгіі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эно, якая разьмешчана ў валёнскай частцы краіны. Насельніцтва складае 212 300 чалавек, паводле дадзеных на 2011 год.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарлеруа быў заснаваны гішпанцамі ў 1666 годзе як крэпасьць Шарнуа (фр. Charnoy), пазьней пераназваны ў гонар юнага караля Карла II.

У 1790 годзе горад зьведаў грамадзянскае паўстаньне, якое прывяло да стварэньня Злучаных Штатаў Бэльгіі. Аўстрыйцы былі вымушаны пакінуць горад, пасьля паразы ў бітве пры Жамапэ 6 лістапада 1792 году ад францускай арміі, але ўзяўлі яго назад праз чатыры месяцы. 12 чэрвеня 1794 году француская рэвалюцыйная армія пад камандаваньнем Жан-Батыста Журдана, блякавала Шарлеруа й атрымаў рашучую перамогу ў наступныя бітве. Напалеон заставаўся ў Шарлеруа на працягу некалькіх дзён у чэрвені 1815 году, незадоўга да бітвы пры Ватэрлёо. Пасьля сваёй паразы, уся тэрыторыя была далучаная да Нідэрляндаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шарлеруа разьвіты чорная мэталургія, шкляная, хімічная прамысловасьці й электратэхніка. Шарлеруа знаходзіцца ў цэнтры вугальнага басэйна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]