Эканамэтрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эканамэ́трыка, эканамэ́трыя — дапаможная эканамічная дысцыпліна, якая вывучае канкрэтныя колькасныя ўзаемасувязі эканамічных аб’ектаў і працэсаў з дапамогай матэматыка-статыстычных мадэляў.

Да эканамэтрычных мадэляў належаць тыя эканоміка-матэматычныя мадэлі, якія дазваляюць праводзіць статыстычныя апэрацыі. З прычыны таго, што за кожнай пераменнай у эканамэтрычнай мадэлі стаіць пэўны статыстычны індыкатар, які з той ці іншай дакладнасьцю вымярае нейкі бок гаспадарчага мэханізму, разьлікі на базе гэтай мадэлі маюць высокую практычную каштоўнасьць. Яны могуць быць выкарыстаныя пры выпрацоўцы эканамічнае палітыкі дзяржавы, рынкавай стратэгіі фірмы і вырашэньні іншых задачаў.

Вядучымі прадстаўнікамі і пачынальнікамі эканамэтрыкі зьяўляюцца нобэлеўскія ляўрэаты Рагнар Фрыш, Ян Тымбэрґен, Васілі Леонцьеф. Мадэлі затраты-выпуск Леонцьефа, вынікі дасьледваньняў Фрыша і Тынбэрґена і іх пасьлядоўнікаў, вытворчая функцыя Коба-Дуґласа і іншыя буйныя эканамэтрычныя распрацоўкі склалі фундамэнт аб’ёмных макрамадэляў доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага прагназаваньня.