Эма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эма
Стылістычнае паходжаньнегардкор, панк, інды-рок
Паходжаньне1980-я, Вашынгтон, ЗША
Тыповыя інструмэнтывакал, гітары, бас-гітары, барабаны
ПапулярнасьцьНерэгулярная цягам 1980-х і 1990-х, расьце з пачатку 2000-х
Вытворныя формыпост-гардкор, скрыма
Лягатып Вікісховішча Emo ў Вікісховішчы

Эма (па-ангельску: Emo, скарачэньне ад «эмацыйны», таксама распаўсюджана транскрыпцыя «іма») — тэрмін, які вызначае асаблівы від гардкор-музыкі, заснаваны на скрушальна моцных эмоцыях у голасе вакаліста й мэлядычнай, але часам хаатычнай ці поўнасьцю адсутнай музычнай складальнай. Адметныя асаблівасьці гэтага стылю — манера вакалу, якае ўключае ў сябе часьцяком віск, плач, стогны, шэпт. Тэксты песьняў носяць асабісты характар — аб перажываньнях аўтара, а ў некаторых выпадках — аб палітыцы.

На дадзены момант гэты стыль музыкі дзеліцца на: эма, эмакор, сан-дыега-гардкор (гардкор-эма), эма-ваяленс, скрыма, фрэнч-скрыма.

На базе прыхільнікаў эма й роднасных жанраў узьнікла аднайменная субкультура.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў