Этна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вулькан Этна

Этна — дзейны стратавулькан, разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Сыцыліі, недалёка ад гарадоў Мэсіны і Катаніі. Гэта найбольш высокі дзейны вулькан ў Эўропе. Вышыня Этны зьмяняецца ад вывяржэньня да вывяржэньня. Так, у цяперашні час вулькан на 21,6 м ніжэйшы за стан на 1865 год. Этна — самая высокая гара Італіі на поўдзень ад Альпаў, яна займае тэрыторыю плошчай 1250 квадратных кілямэтраў. Такім чынам, Этна — самы вялікі актыўны вулькан Італіі, большае за свайго бліжэйшага «суперніка» Везувія больш, чым у 2,5 разы. Назва «Этна» арабскага паходжаньня і перакладаецца як «Гара агню».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Этнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў