Ягор Сямёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямёнаў (неадназначнасьць).
Ягор Сямёнаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 1988(1988-01-06)[1] (36 гадоў)
Рост 174 см
Вага 71 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Астравец
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Менск-2 10 (0)
2010 Смалявічы 32 (12)
2011 Клечаск[d] 30 (5)
2012 Гарадзея 0 (0)
2012 Смаргонь 24 (5)
2013 Смаргонь 23 (4)
2014—2015 Смалявічы 58 (14)
2016—2017 Крумкачы 32 (1)
2017—2018 Дняпро Магілёў 39 (7)
2019—2021 Слуцак 73 (5)
2022 Смаргонь 24 (4)
2023—4 Астравец 20 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Ягор Сямёнаў (нарадзіўся 6 студзеня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Астравец».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай «Зьмены». У 2005 годзе выступаў за фарм-клюб «Зьмена-2», аднак праз праблемы са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазьнейшае абследаваньне выявіла, што праблемы са здароўем зьніклі[4].

У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасьля пасьпяховага сэзону, у якім быў найлепшым бамбардзірам каманды з 12-ю галамі, атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж году быў накіраваны ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў гульцом «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў далучыцца да «Смалявічаў-СТІ», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Найвышэйшай лігі — футбольнага клюбу «Крумкачы»[7] і ў сакавіку скдаў з клюбам працоўную угоду. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку пераважна выходзіў на замену, аднак у канцы сэзону замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазыцыі левага паўабаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у першым складзе каманды, аое пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Крумкачы»[8]. У жніўні 2017 году далучыўся да менскага «Промня»[9], якому паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2018 году быў адным з асноўных гульцоў каманды.

У студзені 2019 году перайшоў у «Слуцак»[10], дзе быў адным з ключавых гульцоў, толькі ў канцы сэзону 2019 году пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году падоўжыў пагадненьне з «Слуцкам»[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом стартавага складу. У студзені 2021 году стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»[12]. У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сьнежні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[13]. У лютым 2022 году ўзмоцніў склад «Смаргоні». Быў капітанам каманды і дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2022 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2023 году трэнаваўся з камандай, аднак новы кантракт ня быў падпісаны, таму ня трапіў у заяўку «Смаргоні» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году прыяднаўся да «Астраўца»[14].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 25 1
2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Прамень 2017 Першая ліга 15 4
2018 Найвышэйшая ліга 24 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]