Як жаба навучылася квакаць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Як жаба навучылася квакаць
Как лягушка научилась квакать
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Рэжысэр Тацьцяна Жыткоўская
Аўтар сцэнару Зьміцер Якутовіч
Кампазытар Ігар Сацэвіч
Аніматары А. Сідараў, О. Каршакевіч, Тацьцяна Яцына, В. Рыбіна
Гукаапэратар Сяргей Чупроў
Студыя Беларусьфільм
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Працягласьць 6 хвілін 30 секундаў
Прэм’ера 2010

Як жаба навучылася квакаць — беларускі кароткамэтражны мультфільм, створаны ў 2010 годзе на кінастудыі Беларусьфільм.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыла-была жаба, якая ня ўмела квакаць. Ёй было сумна і самотна, яна зайздросціла ўсім, у каго быў прыгожы і звонкі голас. А па суседстве, ля сажалкі, жылі стары і старая. Аднойчы жаба пагналася за мухай і апынулася ў іх у хаце. Там з німі здарылася такая сьмешная гісторыя, што жаба, упершыню ў жыцьці засьмяялася і здабыла свой уласны, непаўторны голас.

Здымачная група[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тацьцяна Жыткоўская — рэжысэр-пастаноўшчык
  • Зьміцер Якутовіч — аўтар сцэнарыя
  • Людміла Селівончык — мастак-пастаноўшчык
  • Н. Зіноўева — мастак
  • Алена Лапатко — мастак
  • А. Маркава — мастак
  • Н. Касцючэнка — мастак
  • Вольга Чыкіна — мастак
  • А. Сідараў — аніматар
  • О. Каршакевіч — аніматар
  • Тацьцяна Яцына — аніматар
  • В. Рыбіна — аніматар
  • Сяргей Чупроў — гукарэжысэр
  • Ігар Сацэвіч — кампазытар
  • Леанарда Зубенка — дырэктар карціны

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]