Ясы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Iasi city coat of arms.gif

Ясы (рум. Iaşi) — горад у Румыніі. Па дадзеных перапісу 2002 году насельніцтва Ясаў складае каля 320 тыс. асобаў (другі горад ў краіне пасьля Бухарэста).

Да 1862 г. Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаньнем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гг. у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.

У 1916—1918 у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).

Габрэі складалі значную частку, а пэрыядычна і большасьць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. У Ясах паўстаў першы габрэйскі тэатар, які граў на ідыш. Падчас Другой сусьветнай вайны большая частка габрэйскага насельніцтва была дэпартаваная ў Трансьністрыю; большасьць тых, хто выжыў, рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасьляваенныя гады.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ясысховішча мультымэдыйных матэрыялаў