4 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сьнежань
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          
2024 год
Усе дні

4 сьне́жня — 339-ы дзень году (338-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 28 дзён.

Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 771 — Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства
  • 1154 — ангельскі кардынал Нікалас Брэйксьпір абраны папам рымскім Адрыянам IV
  • 1563 — скончыўся Трыдэнцкі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
  • 1665 — пачала дзейнічаць Берасьцейская мынца
  • 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага
  • 1808 — Напалеон скасаваў Інквізыцыю ў Гішпаніі
  • 1918 — прэзыдэнт ЗША Ўудра Ўілсан адплыў у Эўропу для ўдзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
  • 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
  • 1948 — Дзяржаўны камітэт Савета міністраў СССР па ўкараненьні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў за нумарам 10475 вынаходніцтва І. С. Брукам і Б. І. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны
  • 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея ўвекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
  • 1976 — Элізабэт Тэйлар у сёмы раз узяла шлюб
  • 1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў
  • 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 году
  • 1997 — у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне ўжываньня, назапашваньня, вырабу і передачы супрацьпяхотных мін і аб іх зьнішчэньні. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША

Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]