Верасень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
верасень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
2014 год
Усе дні
Цьвіце верас
«Верасень». Ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Ве́расень — дзявяты месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. 22 верасьня адбываецца восеньскае раўнадзенства. Пры канцы месяца пачынаецца бабіна лета.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад квітнеючага ў гэтым месяцы верасу.

У выданьнях Францішка Скарыны ўжываецца назва вресень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр) і ўрэшце верасень[3].

Лацінская назва September паходзіць ад слова septem — сёмы, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў сёмы парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася. Да юліанскае рэформы верасень меў 29 дзён, пасьля — 30.

Старажытныя грэкі называлі верасень бедраміён.

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шторок верасень і сьнежань пачынаюцца ў адзін дзень тыдню, паколькі паміж 1 верасьня і 1 сьнежня 91 дзень, лік, які дзеліцца на 7 (колькасьць дзён у тыдні).

Ніякі іншы месяц году не сканчаецца ў той самы дзень, што й верасень. Такой уласьцівасьцю валодаюць толькі верасень ды травень.

Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:…
  2. ^ Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. ^ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36.
  • Аркадзь Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — 1967 Т. 2. — С. 138, 139.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Верасеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў