Бабіна лета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыповы дзень «бабінага лета»

Бабіна лета — пэрыяд па-летняму цёплага (да 25—27 градусаў) і сухога надвор’я напярэдадні восені. Бабіна лета настае пасьля значнага пахаладаньня.

У народным календары беларусаў цёплая пара ў канцы верасьня — пачатку кастрычніка. На Беларусі яно працягваецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Назва паходзіць, найбольш верагодна, ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе і ў полі: убіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі. У некаторых раёнах бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на «шчасьлівую бабулю» (бабку-павітуху).