Грэгарыянскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грэгар XIII прымае новы каляндар

Грэгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грэгарам VIII, які перасунуў зьлічэньне на 10 содняў наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 году стала 15 кастрычніка 1582 году), каб улічыць пагрэшнасьць, якая назьбіралася ў Юліянскім календары. У грэгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, што складаецца зь першых дзьвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розьніцца ад старога стылю). Адставаньне грэгарыянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

Табліца датаў пераходу на грэгарыянскі каляндар у розных краінах:

Краіна Апошні дзень Юліянскага календару Першы дзень грэгарыянскага календару
Італія 04.10.1582 15.10.1582
Гішпанія 04.10.1582 15.10.1582
Партугалія 04.10.1582 15.10.1582
Рэч Паспалітая 04.10.1582 15.10.1582
Францыя 09.12.1582 20.12.1582
Люксэмбург 21.12.1582 01.01.1583
Нідэрлянды 21.12.1582 01.01.1583
Баварыя 05.10.1583 16.10.1583
Аўстрыя 06.01.1584 17.01.1584
Швайцарыя 11.01.1584 22.01.1584
Вугоршчына 21.10.1587 01.11.1587
Прусія 22.08.1610 02.09.1610
Нямеччына (пратэстанцкая) 18.02.1700 01.03.1700
Нарвэгія 18.02.1700 01.03.1700
Данія 18.02.1700 01.03.1700
Вялікабрытанія 02.09.1752 14.09.1752
Швэцыя 17.02.1753 01.03.1753
Фінляндыя 17.02.1753 01.03.1753
Японія - 01.01.1873
Кітай - 20.11.1911
Баўгарыя 31.03.1916 14.04.1916
Турэччына 15.02.1917 01.03.1917
Расея 31.01.1918 14.02.1918
Украіна (УНР) 28.02.1918 14.03.1918
Сэрбія 18.01.1919 01.02.1919
Румынія 18.01.1919 01.02.1919
Грэцыя 09.03.1924 23.03.1924
Эгіпет 17.09.1928 01.10.1928

Разьмеркаваньне высакосных гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьні ад Юліянскага календару, у Грэгарыянскім высакосныя гады разьмяркоўваюцца іншым чынам:

  • Кожны год, нумар якога кратны 4 — высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 100 — не высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 400 — высакосны.

У выніку, сярэдняя працягласьць году складае 365,2425 дзён:

365,2425=365+0,25-0,01+0,0025=365+\frac{1}{4}-\frac{1}{100}+\frac{1}{400}

Месяцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месяц лічба дзён
1 Студзень 31
2 Люты год звычайны 28, год высакосны 29
3 Сакавік 31
4 Красавік 30
5 Травень 31
6 Чэрвень 30
7 Ліпень 31
8 Жнівень 31
9 Верасень 30
10 Кастрычнік 31
11 Лістапад 30
12 Сьнежань 31
Разам 365 (высакосны 366)

Разыходжаньне Юліянскага й Грэгарыянскага календароў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжаньне ў каляндарных датах:

Стагодзьдзе Дзён Пэрыяд (па грэгарыянскім календары)
XIV 8 8 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400
XV 9 9 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500
XVI и XVII 10 10 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700
XVIII 11 11 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800
XIX 12 12 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900
XX и XXI 13 13 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100
XXII 14 14 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200