Каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каляндар пераступнага 2008 году

Калянда́р (лацінская: calendae, першыя дні месяцу) — сыстэма лічэньня часу, якая заснаваная на пэрыядычных зьявах прыроды: зьмене дня і ночы, зьмене пораў году (сонечны каляндар), зьмене фазаў Месяцу (месяцовы каляндар). Выдзяляюць таксама юліянскі каляндар («стары стыль») і грэгарыянскі каляндар («новы стыль») у хрысьціянскай традыцыі. Каляндар, таксама, уяўляе сабой выраз ўнутраных асаблівасьцяў, якімі адна культура адрозьніваецца ад іншай. Натуральна, што стаўленьне да часу ўнутры асобна ўзятай культуры адбіваецца перш за ўсё праз каляндар. Аднак каляндар зьяўляецца не толькі рытмам часу, але й рытмічнай памяцьцю чалавецтва. Старажытныя календары, як то сонечны каляндар Старажытнага Эгіпта або сонечна-месяцовы каляндар Бабілёна зь іхнай пэрыядычна паўтаральнымі цыклямі рэлігійных сьвятаў, заўсёды перасьледвалі мэту быць надзейнымі захавальнікамі памяці аб тым, што ляжала ў глыбокім фундамэнце кожнай з культур.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Каляндарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў