Avast Antivirus

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Avast!»)
Avast Antivirus
Распрацоўка Avast (Прага, Чэхія)
Апошняя вэрсія 22.12.6044 (28 сьнежня 2022 г.; 14 месяцаў таму)
АС Linux, Mac OS X, Microsoft Windows, Palm OS
Тып антывірус
Ліцэнзія уласьніцкая
Афіцыйная старонка www.avast.com

Avast Antivirusантывірус чэскага прадпрыемства Avast, што выпускаецца з 1988 году. Назва паходзіць ад скароту з ангельскай: Anti-Virus — Advanced Set (па-беларуску: Антывірус — пашыраны набор). Выпускаецца на 38 мовах, у тым ліку на беларускай. Бясплатныя выданьні антывірусу існуюць для апэрацыяных сыстэмаў Linux і Microsoft Windows. У кастрычніку 2011 году колькасьць карыстальнікаў праграмы перасягнула 165 мільёнаў. Складаецца з 8 наступных заслонаў: файлавая, паштовая, сеціўная, абменная, паведамленьняў, скрыптовая, сецявая, паводзінаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Avast Antivirusсховішча мультымэдыйных матэрыялаў