Microsoft Windows

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Microsoft Windows
Распрацоўнік
«Майкрасофт» (ЗША)
Выпускі
Сямейства АС Windows 9x, Windows CE, Windows NT
Першы выпуск 20 лістапада 1985 (38 гадоў таму)
Апошні стабільны рэліз Windows 10 Version 1511 (v10.0.10586.63) (12 студзеня 2016 г.; 8 гадоў таму)
Тэставая вэрсія Windows 8 NT 6.3 (Зборка 9364)
Мовы Беларуская і 137 іншых
Мовы праграмаваньня C, C++, мова асэмблера
Тып ядра Гібрыднае (Windows NT), дыскавая (Windows 1.0 і Windows 9x)
Стандартны інтэрфэйс Графічны (ГІК) (аконная абалонка)
Ліцэнзія Карыстальніцкая
Вэб-сайт windows.microsoft.com
Бягучы стан

Microsoft Windows — лінія апэрацыйных сыстэмаў вытворчасьці «Майкрасофт».

Упершыню зьявілася ў 1985 годзе ў якасьці надбудоўкі да MS-DOS як адказ на ўзрослую цікавасьць да графічнага карыстальніцкага інтэрфэйсу (GUI)[1]. Ёсьць лідэрам, які валодае па розных адзнаках 62—79% рынку апэрацыйных сыстэмаў[2][3], хоць, напрыклад, Mac OS, адна зь першых сыстэмаў з графічным інтэрфэйсам, была прапанаваная раней[4].

Апошняя вэрсія для звычайных кампутараў — Windows 8, апошняя сэрвэрная сыстэма — Windows Server 2012 R2. Апошняя вэрсія сыстэмы для мабільных прыладаў — Windows Phone 8.1.

Беларусізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 лістапада 2010 г. зьявіўся пераклад Ўіндаўз ХР ад Аляксандра Калесьнікава[5]>.

У студзені 2010 г. пераклад Ўіндаўз 7 пачалі Алесь Булойчык і Ўсевалад Чорны[6]. 24 траўня 2011 г. зьявіўся ўсталёўнік беларускага перакладу[7]. 13 лютага 2012 г. зьявіўся дапрацаваны ўсталёўнік[8]. Праз тыдзень, 21 лютага, старшыня аддзела Ўіндаўз ў Майкрасофт Стывэн Сінофскі заявіў, што ў Ўіндаўз 8 будзе падтрымка беларускай мовы[9]. 3 сьнежня 2012 г. на бачыне Майкрасофт у вольным доступе для спампоўваньня зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Windows 8[10].

Мінулыя выпускі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Unusual History of Microsoft Windows(недаступная спасылка) About.com: Investors  (анг.)
  2. ^ Вылічвалася паводле сыстэмаў, празь якія выходзяць у сеціва. W3Counter Global Web Stats, паводле зьвестак на сьнежань 2014 году
  3. ^ Top 5 Operating Systems, паводле зьвестак на сьнежань 2014 году
  4. ^ A History of Apple’s Operating Systems — The Graphical Age at Apple(недаступная спасылка)  (анг.)
  5. ^ Беларусізатар для Windows XP SP3. Файлаабменьнік «Баравік» (3 лістапада 2010). Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Сяргей Макарэвіч (3 лістапада 2010) Беларускамоўная Windows 7 зьявіцца ў наступным годзе. Наша НіваПраверана 30 чэрвеня 2012 г.
  7. ^ Windows 7 — Беларуская лякалізацыя. Файлаабменьнік «Баравік» (24 траўня 2011). Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
  8. ^ Алесь Булойчык, Усевалад Чорны (13 лютага 2012) Усталёўнік беларускага перакладу Віндоўз 7 (EXE) Віндоўз. Моўнік. Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
  9. ^ Андрэй Сьмятаньнікаў (22 лютага 2012) У новай Windows упершыню зьявіцца падтрымка беларускай мовы. Пакаленьне Y. Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
  10. ^ Моўны пакет інтэрфейсу (МПІ) для Windows 8 // Майкрасофт, 3 сьнежня 2012 г. Праверана 29 студзеня 2013 г.

Шаблён:Portal-eng

Гэта — накід артыкула пра апэрацыйныя сыстэмы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.