ISO 3166

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэньні дзяржаваў і залежных тэрыторыяў, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў. Складаецца з наступных частак:

  • ISO 3166-1 — коды дзяржаваў і залежных тэрыторыяў
    • ISO 3166-1 alpha-2 — дзьвюхлітарныя
    • ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
    • ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
  • ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў (вобласьці, штаты, правінцыі і да т. п.)
  • ISO 3166-3 — коды ўжо неіснуючых дзяржаваў (аб’яднаньне, падзел, зьмена назвы і да т. п.)

Дзьвюхлітарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваеньня нацыянальных дамэнных імёнаў верхняга ўзроўню.

Сьпіс ISO 3166-1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: ISO 3166-1

База зьвестак дзьвюхлітарных дамэнаў верхняга ўзроўню па кодах краін складаецца на аснове сьпісу краін, распрацаванага ISO 3166 Maintenance Agency. IANA стварае новы ccTLD толькі пасьля таго, як яго код зьяўляецца ў сьпісе ISO 3166-1.

Гэты сьпіс шырока выкарыстоўваецца і ў іншых мэтах, бо для працэдуры адбору краін для яго выкарыстоўваюцца палітычна нэўтральныя прынцыпы.

Сьпіс ISO 3166-2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: ISO 3166-2

ISO 3166-2 займаецца адміністрацыйнымі адзінкамі другога ўзроўню. Чалябінская вобласьць Расеі, напрыклад, пазначаецца RU-CHE.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]