Life Is Peachy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Life Is Peachy (па-беларуску: Жыцьцё ёсьць харошае) — другі альбом гурту Korn. Альбом выйшаў 15 кастрычніка 1996 году на Immortal/Epic Records. Як і зь першым альбомам — Korn — прадусарам выступіў Рос Робінзан.

«Lowrider» — гэта кавэр песьні гурту War, сьпявае гітарыст Браян «Head» Ўэлч. «Porno Creep» — на той момант адзіная інструмэнтальная кампазыцыя KoЯn, выкананая ў стылі працяглага заўныўнага псэўда-фанку, як саўнд-трэкі многіх порнафільмаў 1970-х гадоў. Тэкст песьні «K@#%!» цалкам складаецца зь нецэнзурных лаянак, мае на мэце зьдзек з цэнзуры на радыё. «Wicked» — кавэр-вэрсія песьні Ice Cube ў выкананьні Чына Марэна з Deftones.

Песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе песьні аўтарства Korn, акрамя дзе пададзена.

  1. «Twist» — 0:49
  2. «Chi» — 3:54
  3. «Lost» — 2:55
  4. «Swallow» — 3:38
  5. «Porno Creep» — 2:01
  6. «Good God» — 3:20
  7. «Mr. Rogers» — 5:10
  8. «K@#Ø%!» — 3:02
  9. «No Place to Hide» — 3:31
  10. «Wicked» (Ice Cube) — 4:00
  11. «A.D.I.D.A.S.» — 2:32
  12. «Low Rider» (Allen/Brown/Dickerson/Jordan/Miller/Oskar) — :58
  13. «Ass Itch» — 3:39
  14. «Kill You» — 11:09
  15. «Twist II» бонус-трэк

Месцы ў гіт-парадах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1996 Life Is Peachy The Billboard 200 No. 3

Стваральнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Роб Аґнэльё — асыстэнт па мікшаваньні
  • Рэджынальд «Fieldy» Арвізу — бас
  • Джонатан Дэвіс — дуда, ґітара, барабаны, сьпевы
  • Чак Джонсан — звон, мікшаваньне
  • Рычард Каплан — мікшаваньне
  • Пітэр Катсыс — выканаўчы прадусар
  • Korn — аранжыроўкі, мастацкае кіраўніцтва
  • Джэфры Эван Кватнэтц — выканаўчы прадусар
  • Скот Лебэрэхт — аздабленьне вокладкі
  • Том Лорд-Альдж — мікшаваньне
  • Чына Марэна — сьпевы
  • Мартын Рыдль — фатоґраф
  • Эды Шрэер — мастэрынґ
  • Джэймс «Munky» Шафэр — ґітара
  • Дэйвід Сыльвэрыя — барабаны
  • Стывэн Стыклер — фатоґраф
  • Браян «Head» Ўэлч — ґітара, сьпевы