Moodle

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Moodle
Дэманстрацыйны сайт "Moodle"
Распрацоўка Martin Dougiamas
Апошняя вэрсія [+/−]
АС Кросплятформавае праграмнае забеспячэньне
Тып Сыстэма кіраваньня зьместам
Ліцэнзія GNU GPL
Афіцыйная старонка http://moodle.org

Moodle — сыстэма кіраваньня курсамі (сыстэма кіраваньня зьмесьцівам), таксама вядомая як сыстэма кіраваньня зьместам альбо віртуальнае навучальнае асяродзьдзе. Уяўляе сабою свабоднае (якое распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPL) ўэб-прыкладаньне, што прадстаўляе магчымасьць ствараць сайты для онлайн-навучаньня.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыстэма рэалізуе філязофію «пэдагогікі сацыяльнага канструкцыянізму» й арыентавана першым чынам на арганізацыю ўзаемадзеяньня паміж выкладчыкам і вучнямі, хоць падыходзіць і для арганізацыі традыцыйных дыстанцыйных курсаў, а таксама падтрымкі вочнага навучаньня.

Moodle перакладзена на дзясяткі моваў, у тым ліку й беларускую й выкарыстоўваецца амаль у 50 тысячах арганізацыяў з больш за 200 краінаў сьвету. Толькі ў РФ зарэгістравана больш 600 усталёўкаў. Колькасьць карыстачоў Moodle у некаторых усталёўках дасягае 500 тысячаў чалавек.

Лідарам і ідэолагам сыстэмы зьяўляецца Martin Dougiamas з Аўстраліі. Праект зьяўляецца адкрытым і ў ім удзельнічае й мноства іншых распрацоўнікаў.

Фінансаваньне праекту ажыцьцяўляецца галоўным чынам за кошт сеткі афіцыйных партнэраў.

Moodle напісана на PHP з выкарыстаннем SQL-базы дадзеных (MySQL, PostgreSQL, Microsoft SQL Server і інш. БД — выкарыстоўваецца ADOdb XML). Moodle можа працаваць з аб’ектамі SCO і адказвае стандарту SCORM.

Дзякуючы разьвітой модульнай архітэктуры, магчымасьці Moodle могуць лёгка пашырацца іншымі распрацоўнікамі. Апроч моўнае падтрымкі й шаблёнаў афармленьня, Moodle дазваляе падлучаць таксама наступныя тыпы модуляў:

  • Элемэнты курсу
  • Справаздачы адміністратару
  • Тыпы заданьняў
  • Убудовы аўтэнтыфікацыі
  • Блёкі
  • Фарматы курсаў
  • Справаздачы па курсах
  • Палі базы дадзеных (для элементу курсу «База дадзеных»)
  • Убудовы падпіскі на курсы
  • Фільтры
  • Справаздачы па адзнаках
  • Фарматы экспарту адзнакаў
  • Фарматы імпарту адзнакаў
  • Партфоліё
  • Тыпы пытаньняў у тэстах
  • Фарматы імпарту/экспарту тэстаў
  • Справаздачы па тэстах
  • Сховішчы файлаў
  • Тыпы рэсурсаў
  • Убудовы пошуку

Падобныя плятформы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Moodleсховішча мультымэдыйных матэрыялаў