WordPress

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
WordPress
Wordpress-logo.png
WordPress Dashboard.png
Распрацоўка Ryan Boren, Mark Jaquith, Matt Mullenweg, Andrew Ozz, Peter Westwood
Апошняя вэрсія 3.3.1 (3 студзеня 2012 г.; 2 гады таму[1])
АС кросплятформенная
Тып Weblog software
Ліцэнзія GPLv2[2]
Афіцыйная старонка wordpress.org
wordpress.com

WordPress — сыстэма кіраваньня зьместам з адкрытым зыходным кодам, якая распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Звычайна такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для захоўваньня і публікацыі вялікай колькасьці дакумантаў, малюнкаў, музыкі або відэа. Сфэра ўжываньня wordpress — ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў.

20 кастрычніка 2009 году выйшла вэрсія WordPress 2.8.5. Па дадзеных на пачатак лістапада 2009 году WordPress 2.8.x быў запампаваны 2.26 мільёнаў разоў[3]. 19 сьнежня 2009 году выпушчаная новая вэрсыя WordPress 2.9 (кодавае імя — Carmen), у якой зьявіліся магчымасць адкату, убудаваны графічны рэдактар, групавое абнаўленьне плагінаў і інш.

На сёньняшні дзень Wordpress — адна з самых папулярных сыстэм для вядзеньня блогаў: 202 мільёна сайтаў[4].

Магчымасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • магчымасьць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў;
  • мамэнтальная публікацыя;
  • прастата ўсталёўкі, налады;
  • падтрымка ўэб-стандартаў (XHTML, CSS);
  • падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
  • падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам;
  • падтрымка так званых «тэм», якія дазваляюць лёгка зьмяняць як зьнешні выгляд, так і спосабы высновы дадзеных;
  • «тэмы» рэалізаваны як набор файлаў-шаблонаў на php, што станоўча адбіваецца на хуткасьці і гнуткасьці;
  • велічэзныя бібліятэкі «тэм» і «убудоў»;
  • закладзены патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізоўваць складаныя рашэньні;

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  WordPressсховішча мультымэдыйных матэрыялаў