TR-DOS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
TR-DOS
Распрацоўнік
Technology Research Ltd
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 1984; 40 гадоў таму (1984)
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Мовы ангельская
Ліцэнзія платная
Бягучы стан

TR-DOS — дыскавая апэрацыйная сыстэма для ZX Spectrum з інтэрфэйсамі Beta Disc і Beta 128. TR-DOS і Beta-дыск распрацавала ў 1984 року кампанія «Technology Research Ltd» (Вялікабрытанія). Апошняя ўшытая вэрсія 5.03 выйшла ў 1986 року. З 1990 року выходзілі неафіцыйныя вэрсіі; апошняя — 6.10E (2006).

За гэты час TR-DOS стала стандартнай апэрацыйнай сыстэмай для ZX Spectrum, і большасьць дыскетных праграмаў для яе (а тым болей сучасныя) выпускаюцца для TR-DOS. Сучасныя эмулятары таксама патрымліваюць вобразы дыскетаў TR-DOS у фарматах .TRD ці .SCL.

TR-DOS працавала з адна- і двухбаковымі дыскетамі адзінарнай і двайной шчыльнасьці. Усе сучасныя вэрсіі падтрымліваюць RAM-дыскі, а некаторыя вэрсіі — яшчэ і цьвёрдыя дыскі.

Каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтыя каманды падтрымліваюцца апэрацыйнай сыстэмай TR-DOS вэр. 4:

  • 40
  • CAT
  • CLOSE
  • COPY
  • ERASE
  • FORMAT
  • GO TO
  • INPUT
  • LOAD
  • MOVE
  • NEW
  • OPEN
  • PRINT
  • RETURN
  • RUN
  • SAVE

Існуюць праграмы-ўтыліты:

  • FILER
  • TAPECOPY (замяніла ў TR-DOS вэр. 3 утыліты BACKUP, COPY і SCOPY)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]