Trinitron

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люмінафор на 14" тэлевізары пры павелічэньні

Trinitron (бел. Трынітрон) — брэнд кампаніі «Соні» для лінейкі кінэскопаў з апэртурнай рашоткаю, якія выкарыстоўваліся ў тэлевізарах і маніторах. Анансаваная ў 1966 року, сыстэма Trinitron заслужыла прызнаньне за яркі відарыс (на 25% ярчэй за звычайны кінэскоп зь ценевай маскай таго часу). Сталае ўдасканаленьне тэхналёгіі і кантроль якасьці дазволілі «Соні» мець вялізныя прыбыткі ад продажу «Трынітронаў» да 1990-х.

У 1996 року скончыўся тэрмін аховы тэхналёгіі Trinitron патэнтам, і неўзабаве зьявіліся ягоныя аналягі па значна меншых коштах. У адказ «Соні» прадставіла свой плоскі FD Trinitron, які дазволіў ім заставацца на лідзіруючых пазіцыях да пачатку 2000-х. Аднак гэтыя распрацоўкі параўнальна хутка былі пераўзыдзеныя плазмавымі і вадкакрышталічнымі тэхналёгіямі. Апошнія тэлевізары Trinitron зьніклі з каталёгаў прадукцыі «Соні» ў 2006 року, а іхняя вытворчасьць спынілася ў 2008. Маніторы ўсё яшчэ выпускаюцца ў нязначных колькасьцях.

Назва «Trinitron» паходзіць ад словаў Trinity (тройца) + tron (ад электроннай трубкі).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • John Nathan, «Sony: The Private Life», Houghton Mifflin Harcourt, 2001, ISBN 0-618-12694-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]