Ётунхейм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ётунхейм (гэта значыць зямля Ётунаў) — у скандынаўскай міталёгіі — адзін з дзевяці міроў, зямля населеная волатамі-ётунами.
Па легендах быў створаны асамі да ўсходу ад Мідгарду дзеля Бергельміру і яго нашчадкаў. Ад Асгарду Ётунхейм адлучае рака Івінг. Ётунхеймам кіруе кароль Трым. Асноўнае селішча Ётунхейма — Утгард. Таксама згадваюцца разьмешчаныя тамака Жалезны лес і Каменныя горы. У Ётунхейме разьмешчаныя Гастрапнір — хата Менглад і Трымхейм — хата Т'яцы.
Часта наведваўся асамі. У сагах згадваецца неаднаразовыя вандраваньні Тора і Локі па Ётунхейму, у тым ліку і ў Утгард.
| Гэта — накід артыкула па міталёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |