Ётуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ётуны, турсы (па-старанарвэску: jötnar, адз.л. jötunn; þursar, адз.л. þurs) — у скандынаўскай міталёгіі волаты, у найпозняй скандынаўскай традыцыі — тролі.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова ётун паходзіць ад корню са значэньне есьці і значыць, верагодна, абжора альбо людажэр. Яму роднаснае стараангельскае слова eoten, якое сустракаецца ў «Бэавульфе», а таксама больш позьняе ангельскае ettin — казачны велікан.

У міталёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ётуны, з аднаго боку — гэта старажытныя волаты, першанаселенцы міру, па часе папярэднія багам і людзям. Да такіх волатаў ставіцца Імір і яго нашчадкі, іністыя волаты, а таксама вялікія мудрацы Бельтарн, дзед Одзіна, Вафтруднір, зь якім Одзін змагаўся ў мудрасьці, а магчыма, і Мімір, гаспадар мядовай крыніцы, адкуль той жа Одзін чэрпаў мудрасьць і з галавой якога заўсёды раіўся. З іншага боку, ётуны — гэта жыхары лядоўні камяністай краіны на паўночнай і ўсходняй ускраінах зямлі (Ётунхейм, Утгард), прадстаўнікі стыхійных дэманічных прыродных сіл, ворагі асаў. Яны ў што бы то ні стала імкнуліся адабраць у апошніх жонак — багінь Фрэйю, Ідунн, і чарадзейныя атрыбуты — молат Тора, маладзільныя яблыкі Ідунн, кальцо Драупнір і г. д. У выніку іністыя волаты былі пераможаныя асамі, узначаленымі Одзінам.