Ідал (японская поп-культура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Momoiro Clover Z, дзявочая поп-група (ідал-група)..
AKB48, дзявочая поп-група (ідал-група).
Саюмі Міцісігэ, лідэр групы Morning Musume.
Лога групы °C-ute.

Ідал (па-японску: アイドル айдору?, ад ангельскага слова «idol») — у японскай поп-культуры маладая мэдыя-пэрсона (сьпявак, актор, мадэль і г.д.) зь мілым і нявінным іміджам, звычайна падлеткавага ўзросту[1][2][3][4]. Ідалы зьяўляюцца асобнай катэгорыяй японскіх артыстаў.

Тэрмін камэрцыялізаваны японскімі агенцтвамі па пошуку талентаў, некаторыя зь якіх спэцыялізуюцца на ідалах. Агенцтва набіраюць дзяцей і падлеткаў, якія міла сябе вядуць, і робяць зь іх зорак. Ідалы зьяўляюцца аб’ектам любові фанатычных прыхільнікаў. Існуе таксама меркаваньне, што японцы бачаць ідалаў як сёстраў ці звычайных мілых суседзкіх дзяўчынак[1][2][3][4][5].

Можна сказаць, што ў японскай папулярнай музыцы сьпевакі-ідалы ўтвараюць пэўны жанр. Яны выконваюць адмысловы выгляд сэнтымэнтальных песень, якія не вымагаюць асаблівага вакальнага майстэрства, але артыст павінен быць мілым і абаяльным. У сваёй паўсядзённым жыцьці ідалы таксама павінны адпавядаць сваім песьням, так каб мець ідэальна чысты публічны імідж і быць прыкладам для маладога пакаленьня[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьява паўстала ў пачатку 1970-х гадоў як рэакцыя на бум папулярнасьці маладой францускай актрысы Сыльві Вартан ў фільме «Cherchez l'idole» («Шукайце ідала»; выйшаў на экраны японскіх кінатэатраў у лістападзе 1964 году і па-японску называўся «Aidoru o Sagase»)[6]. «Ідаламі» сталі называць дзяўчынак-сьпявачак, у асноўным ад 14 да 16 гадоў, якія толькі пачыналі свой шлях да славы або вельмі маладых новых зорак.

Выбарачны спіс японскіх ідал-груп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта выбарачны сьпіс японскіх ідал-груп (музычных гуртоў), арганізаваны па праектам або агенцтвам па пошуку талентаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Amazon.com: Editorial Review: Islands of Eight Million Smiles: Idol Performance and Symbolic Production in Contemporary Japan (Harvard East Asian Monographs)(анг.). Amazon.com, Inc.. Праверана 2014-04-13 г.
  2. ^ а б в О Японии: Культура - Музыка - Популярная музыка(рас.). Пасольства Японіі ў Расіі. Праверана 2014-04-13 г.
  3. ^ а б Pop 'idol' phenomenon fades into dispersion(анг.). The Japan Times Online. Праверана 2014-04-13 г.
  4. ^ а б Ellis in Wonderland(анг.). kinokopress.com. Праверана 2014-04-21 г.
  5. ^ «Aidoru» ў слоўніку «Goo»(яп.). NTT Resonant Inc.. Праверана 2014-04-13 г.
  6. ^ Hiroshi Aoyagi Islands of Eight Million Smiles: Idol performance and symbolic production in Japan. Harvard University Asia Center, 2005. ISBN 978-0-674-01773-3. Introduction, p. 5(анг.). Harvard University Faculty of Arts and Sciences. Праверана 2014-04-13 г.
  7. ^ AKB48 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  8. ^ ももいろクローバーZ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  9. ^ 私立恵比寿中学 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-3 г.
  10. ^ モーニング娘。 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  11. ^ ℃-ute │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  12. ^ Berryz工房 │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  13. ^ スマイレージ │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  14. ^ Juice=Juice │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  15. ^ Buono! │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  16. ^ Fairies │ オリコン芸能人事典-ORICON STYLE(яп.). OriconПраверана 2014-04-13 г.
  17. ^ アイドルグループ“9nine”がメジャーデビュー決定! (9nine) ニュース-ORICON STYLE-(яп.). Oricon (2007-02-15).
  18. ^ 武藤彩未が歌う80年代ソロアイドルの名曲が配信へ ニュース-ORICON STYLE-(яп.). Oricon (2014-04-13).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ідал (японская поп-культура)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў