АЛ-7

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЛ-7
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Сьцяг СССР СССР
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Ю. Аляксандраў[1]
Дата стварэньня 1970 рок
Вытворца Іжмэх
Характарыстыкі
Вага 3,3 кґ[1]
Даўжыня 940 мм[1]

Патрон 5,45×39 мм[1]
Калібр 5,45 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка, збалянсаваная аўтаматыка
Найбольшая
далёкасьць
1000 м
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74)
Прыцэл рэґулюемы адкрыты

АЛ-7 («Аўтамат лёгкі, 7 узор») — досьведны савецкі аўтамат калібру 5,45 мм, распрацаваны ў 1969—1971 калектывам канструктараў Іжэўскага мэханічнага завода. На ўзбраеньне не прыняты, сэрыйна не выпускаўся.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЛ-7 быў распрацаваны канструктарскаю ґрупаю пад кіраўніцтвам Ю. Аляксандрава ў складзе А. Нясьцерава, В. Калашнікава, Р. Паварэнкіна, А. Сьветлічнай, а таксама сьлесараў-зборнікаў В. Ляонцьева ды В. Бравычава[1].

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЛ-7 быў распрацаваны на аснове ґрунце дасьведнага аўтамата Канстанцінава АЛ-6, некаторыя дэталі былі ўніфікаваныя з аўтаматам Калашнікава АКМ.

Пры яго распрацоўцы асноўнаю мэтаю ставілася зьніжэньне імпульсу аддачы і зводу рулі дагары ў рэжыме аўтаматычнага агню доўгімі чэргамі.

АЛ-7 ужывае збалянсаваную сыстэму аўтаматыкі, што зьмяншае рэзкае зрушэньне зброі пад уплывам працы аўтаматыкі. Сярэдняя сіла аддачы пры гэтым не зьмяняецца.

Аўтамат, дзякуючы адмыслова распрацаванай апоры, мог усталёўвацца ў стандартную амбразуру баявых машынаў — БТР ды БМП[2].

Падчас іспытаў у аўтамата Канстацінава былі выяўленыя цэлы шэраг бракаў: самаадвольнае адчыненьне вечка рульнае скрынкі падчас стральбы; моцнае забруджваньне дульнага тормазу-кампэнсатара прадуктамі парахавога нагару ў працэсе працяглае эксплюатацыі; малая жывучасьць шэрагу дэталяў; вялікі высілак, патрабаваны стралку для перанабіваньня зброі; моцны гук стрэлу[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]