Абмеркаваньне:Велямічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў[рэдагаваць крыніцу]

Чаму ўвесь артыкул? І дзе што парушае? Толькі статыстыка, год — насельніцтва. Калі вы лічыце, што ёсьць нейкія парушэньні, то, калі ласка, перапрацуйце артыкул. Пакажыце, як павінна быць. --Ліцьвін 14:41, 28 красавіка 2009 (UTC)

Параўнуйце некалькі сказаў на выбар. Прамога капіяваньня быць не павінна. --EugeneZelenko 14:44, 28 красавіка 2009 (UTC)
Велямі́чы — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету і сельгаскаапэратыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму». Дзе парушэньне? Статыстыку я зьмяняць не магу. Ці ўжо можна? --Ліцьвін 14:50, 28 красавіка 2009 (UTC)
Парушэньне ў разьдзелах «Гісторыя» і «Інфармацыя для турыстаў». Няўжо вы ня бачыце? —zedlik 14:55, 28 красавіка 2009 (UTC)
А стаіць на выдаленьні ўся старонка. Няўжо вы ня бачыце? --Ліцьвін 14:58, 28 красавіка 2009 (UTC)
Прабачце, ня бачу. Стаіць пазнака, што «тэкст артыкула парушае аўтарскія правы», што цалкам слушна. Такія шаблёны мае сэнс ставіць у частку, калі частка адна. Калі іх некалькі, то ставіцца адна пазнака. —zedlik 15:12, 28 красавіка 2009 (UTC)
Больш ня ведаю, што можна выдаліць ці перапрацаваць. --Ліцьвін 15:16, 28 красавіка 2009 (UTC)
Дзякуй. --Ліцьвін 15:26, 28 красавіка 2009 (UTC)