Абмеркаваньне:Даля Грыбаўскайце

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На Свабодзе пішуць Грыбаўскайце [1], што дарэчы, больш адпавядае арыгінальнай летувіскай фанэтыцы. Прапаную перанесьці артыкул. --Казімер Ляхновіч 18:46, 20 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Падтрымліваю.--Jim 11:49, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Згодзен. У Rozmówki polsko-litewskie, Wydawnictwo "KRAM", Warszawa 2007, ISBN 978-83-89171-72-6, s. 10. стаіць, што ė трэба вымаўляць як е. Bocianski 22:50, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Дзякуй за крыніцу! --Казімер Ляхновіч 23:25, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
А націск у імі дзе будзе слушны? Паводле вымаўленьня атрымліваецца, што на другі склад [2], у расейскім разьдзеле таксама так. —zedlik 01:37, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Можа варта пазначыць гэтае абгрунтаваньне ў заўвагах у самім артыкуле? --Jauhienij 10:32, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Відаць, на другі склад з канца. Пагатоў гэта вынікае з вымаўленьня. --Казімер Ляхновіч 15:11, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Колькі ведаю сябе, заўсёды вымаўляў прозьвішча сваёй сястры з націскам на другім з канца складзе. Wizardist
Перапрашаю, калі не зусім ясна выказаў думку, але я пра імя, не пра прозьвішча. То бок Да́ля ці Даля́? —zedlik 21:23, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Напэўна, Даля́ як паводле вымаўленьня. Па ўсім відаць, гэта летувіскае імя, таму пазычаньне ў беларускую мусіць ісьці ў адпаведнасьці з арыгінальнай фанэтыкай. --Казімер Ляхновіч 21:59, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Вось і ў мяне былі прыблізна такія ж разважаньні. Зьмяніў націск у артыкуле, дзякуй. —zedlik 00:17, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]