Абмеркаваньне:Доргунская Вулька

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Напрыклад у СННП і ГВБ — Вулька Даргунская. «Айканімія Гродзенскага раёна» падае назву Вулька Драгунская. Дарэчы, тамака жа гаворыцца пра тое, што першапачатковай назвай была зусім Волька, а форма Вулька зьяўляецца спаланізаванай. Атрымліваецца, што маем чатыры назвы — Вулька Даргунская, Вулька Драгунская, Даргунская Вулька, Доргунская Вулька. А якая назва больш правільная? --Ліцьвін (гутаркі) 00:26, 20 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Тут, вядома, трэба разьбірацца. Выглядае, што варыянт Драгунская ўсё ж ня ёсьць слушным, бо побач з Вулькай знаходзіцца вёска Доргунь, ад назвы якой, з усяго відаць, і ўтварылася ўдакладненьне. Іншае пытаньне, ці мусіць там пераходзіць націск пры ўтварэньні прыметніка, але мне здаецца, што для беларускіх тапонімаў такі пераход націску хутчэй вынятак, чым правіла. Парадак словаў часьцей сустракаецца Вулька/Волька + удакладненьне, але варыянту Вулька Доргунская няма ў крыніцах. Ну і наконт формаў Волька-Вулька мае быць нейкі комплексны разьвязак. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:39, 22 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Асабіста для мяне больш лягічна бачыць пасьлядоўнасьць Доргунская Вулька. Напрыклад у Жыткавіцкім раёне менавіта так сфармаваліся назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 21:58, 22 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
У такім разе я б пакінуў бягучы варыянт, пагатоў ён паводле афіцыйнага даведніка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:37, 22 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, пра Вулька/Вольку. --Ліцьвін (гутаркі) 23:51, 7 траўня 2019 (MSK)[адказаць]