Абмеркаваньне:Жыровічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усё ж няма пэўнасьці, што перанос «Жыровічы -> Жыровіцы» быў слушным. Энцыкляпэдычныя выданьні сьцьвярджаюць традыцыйнасьць (і адпаведна, пажаданасьць у нашым праекце) менавіта формы «Жыровічы». Пагатоў, існуе вось такое абгрунтаваньне: На беларускай мове пісаць Жыровіцы нельга, трэба — Жыровічы. Бо Жыровіцы — гэта калька з польскай мовы. На польскай мове Жыровічы пішуцца так: Żyrowice. + На Радыё Свабода відавочна пераважаюць менавіта Жыровічы. --Казімер Ляхновіч 02:27, 8 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Ніколі ня чуў Жыровіцы, дакладна памятаю, што яшчэ ў школе мы езьдзілі ў «Жыровічы» :) + арфаграфічны НН падае толькі Жыровічы --Jauhienij 05:28, 8 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Быў у вёсцы пад Жыровічамі (недалёка ад Міроніма) на ровары. Чуў вясковую гутарку, але не магу ўзгадаць, ці было штосьці пра Жыровічы/Жыровіцы. :) — Wizardist г 14:04, 8 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Цікавы момант: афіцыйная назва на беларускай мове — Жыровіцы. А якая назва па-расейску? Вядома Жировичи! --Ліцьвін (гутаркі) 18:03, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]