Абмеркаваньне:Пінская і тураўская япархія (уніяцкая)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

“У 1676 у каралеўскіх маёнтках япархіі было 39 сьвятароў, у шляхецкіх — 46, усяго парафіян — 74”. — Гэтая інфармацыі выглядае вельмі няпэўнай і недаставернай. Гаворка пра якую япархію: пра ўсю Пінскую і Тураўскую япархію ці пра адну з яе частак (Пінскую)? Статыстыка выглядае надта сумнеўнай, асабліва ў зьвестках пра колькасьць парафіянаў. Што азначае думка: у каралеўскіх і шляхецкіх маёнтках япархіі было 85 сьвятароў (39+46), а парафіянаў — усяго 74?! Нават калі дапусьціць, што парафіянамі былі хоць бы адныя жонкі і дзеці ўніяцкіх сьвятароў, то лічба мусіць быць непараўнальна большай. Без указаньня канкрэтнай крыніцы гэтай інфармацыі лічу, усё гэта трэба прыбіраць.--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:14, 13 лістапада 2012 (FET)

Мабыць гэтыя зьвесткі з энцыкляпэдыі Вялікае Княства Літоўскае? Варта зьвярнуцца да яе, мабыць там гэтыя зьвесткі пададзеныя (ці пры напісаньні артыкула была дапушчаная памылка). — Wizardist г 07:51, 13 лістапада 2012 (FET)