Гутаркі ўдзельніка:Ihar Baranouski

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Ліцьвін 00:50, 14 сакавіка 2009 (UTC)

Прывітаньне! Я дадаю катэгорыі ў атрыкул пра Баляслава Пачопку, але каб не нарабіць памылак, хацеў бы ўдакладніць: ці сапраўды «каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду» цалкам адпавядае панятку «грэка-каталіцкі сьвятар» ці можа тут ёсьць якія-небудзь разыходжаньні? —zedlik 01:55, 19 верасьня 2009 (UTC)

Вітаю! Не зусім цалкам адпавядае, ёсьць пэўныя нюансы. ТУТ, у энцыклапедыі ў дачыненьні да сьятароў рыма-каталіцкага паходжаньня больш карэктна ўжываць каталіцкі сьвятар усходняга абраду. Бо асабліва ў той час такія сьвятары (БП, Аношка, Неманцэвіч, езуіты, Абрантовіч, Германовіч і інш.), мелі права служыць у абодвух абрадах, чым і карыстаўся рыма-каталік паводле хросту а. Пачопка, які для сваёй вялікай РЫМА-каталіцкай сям'і служыў дома прыватна лацінскую імшу. Уніяцкімі сьвятарамі гэтых сьвятароў ЗУСІМ недарэчна называць, бо яны да каталіцтва не далучаліся, яны імі былі ад нараджэньня. Грэка-каталіцкі пісаць пра іх можна, але ня тут ці як бы між іншым, у пэўным кантэксьце. Вось Леў Гарошка, напрыклад, ці хто-небудзь, хто перайшоў з праваслаўя - яны паводле хросту - ўсходняга абраду. Пра іх без нацяжак пішам, што грэка-каталіцкія сьвятары, а нават уніяцкія можна часам напісаць (уніят - назва не царкоўная, грамадзка-палітычнага характару, простанародная). Але ўсіх грэка-каталіцкіх сьвятароў можна спакойна называць каталіцкімі сьвятарамі ўсходняга (візантыйскага абраду)... :) --Ihar Baranouski 02:37, 19 верасьня 2009 (UTC)

Дзякуй вялікі за падрабязнае тлумачэньне! Цяпер гэта зразумела нашмат лепей :) —zedlik 12:30, 19 верасьня 2009 (UTC)

Прывітаньне. Перад тым, як выпраўляць артаграфію ў артыкулах, калі ласка, азнаёмцеся з сучаснай нармалізацый БКП-2005. Мажліва, тое, што вы лічыце памылкай, ёю не зьяўляецца: глядзіце частку IV пункт 93 (Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца: НАТО (NATO), ЮНЭСКО (UNESCO) --Jauhienij 16:55, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Вітаю. Я кіраваўся нормаю з belmova.org (там, праўда, ЮНЭСКО таксама ёсьць на 2-й пазіцыі), электр. Слоўнікам "Нашай Нівы", напісаньнем слова ў наркомаўцы і жывым беларускім маўленьнем :). Я, вядома, паважаю намаганьні "вялікай" працоўнай групы з 4-5 асобаў, што выдалі БКП-2005, але лічыць іх ПРЫВАТНЫ погляд за ідэальны і вырашальны... Прынамсі, у гэтым канкрэтным выпадку іх прапанова даволі дзіўная для мяне. Чаму тады не ЮНЕСКО? Паглядзеў і ў інтэрнэце - гэтай формай ЮНЭСКО мала хто карыстаецца.--Ihar Baranouski 17:40, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Вашая ініцыятыва, бясспрэчна, мае добрыя намеры, але прасоўваньне сваіх уласных перакананьняў супярэчыць асноўнаму правілу Вікіпэдыі (вікіпэдыя — ня месца для публікацыі асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу, або ўласных перакананьняў). Гэты праект арыентуецца на адзіны сыстэмна ўпардкаваны правапісны звод клясычнага правапісу беларускай мовы. Таму надалей усе прэтэнзіі наконт характару артаграмаў варта накіроўваць у іншыя месцы. Дзякуй. --Jauhienij 17:56, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Царква Сьвятога Духа (Менск)[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, перад тым, як зьмяняць лексыку ў артыкулах на свой лад, адпішыце на старонцы абмеркаваньня сутнасьць сваіх прапановаў, каб супольнасьць выказалася за ці супраць вашых зьменаў. Вікіпэдыя — гэта супольны праект. --Jauhienij 18:06, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Для таго, каб пісаць артыкулы на хрысьціянскую тэматыку, трэба яшчэ хоць трошкі ведаць традыцыю ўсходняга хрысьціянства і заходняга. Яна ў тым ліку ў тэрміналогіі, назьве сьвятаў і сьвятых рэчаў.--Ihar Baranouski 19:18, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Вы ведаеце, а я, напрыклад, не. І мне сапраўды цікава даведацца на абгрунтаваньне правак. Больш нічога ;) — Wizardist г 19:22, 15 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Як думаеце, можа ўжо прыйшла пара стварыць артыкул пра ўніяцтва нарэшце? ;) --Renessaince 22:38, 27 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Прывітаньне. Дзякую, што распачалі артыкул пра Адама Плуга. Днямі буду ў Нацыянальнай бібліятэцы і абавязкова пашыру артыкул наяўнымі крыніцамі. --Jauhienij 19:49, 15 сьнежня 2011 (FET)

:) Вітаю. У мяне толькі вось сумненьне: паводле якога прынцыпу больш правільна падаваць у энцыкляпэдыі біяграфію чалавека: паводле яго сапраўднага імя ці паводле яго псэўданіму? Палякі вось падаюць яго як Пяткевіча, а на Адама Плуга робяць перанакіраваньне. Можа і нам варта так рабіць заўсёды ў падобных сітуацыях - рабіць перанакіраваньні? Узгадваю падобную сітуацыю з а. Язэпам Германовічам - Вінцуком Адважным. Калі А. Плуг у Беларусі, магчыма(!), як постаць сапраўды больш вядомы пад сваім псэўданімам, то ў сітуацыі з а. Германовічам я катэгарычна ня згодны, бо літаратурная творчасьць гэтага сьвятара ўсяго толькі адзін з бакоў яго дзейнасьці.--Ihar Baranouski 20:19, 15 сьнежня 2011 (FET)
Слушная заўвага. На маю думку, варта браць за асноўную тую назву, якая часьцей ўжываецца ў аўтарытэтных крыніцах. У даным выпадку частасьць ужываньня «Адама Плуга» відавочна пераважае. Што да Вінцука Адважнага, то варта гэтую частасьць спраўдзіць. --Jauhienij 20:28, 15 сьнежня 2011 (FET)

Перанос артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Зьвярніце, калі ласка, увагу, што пераносіць артыкулы пад новую назву трэба з дапамогай пункту мэню «Перанесьці» (знаходзіцца ў тым жа мэню, што і «Рэдагаваць», «Паказаць гісторыю» і г. д.), а не капіяваньнем зьместу артыкула пад новую назву, бо так губляецца гісторыя рэдагаваньняў, што парушае правілы Вікіпэдыі. Артыкул Раман Пентка я перанёс на новае месца згодна з гэтай рэкамэндацыяй. --Red_Winged_Duck 12:01, 12 студзеня 2012 (FET)

Дзякую! Абавязкова буду мець на ўвазе.--Ihar Baranouski 20:27, 12 студзеня 2012 (FET)

Ежы Папялушка[рэдагаваць крыніцу]

Вы зьмянілі на «блаславёны». Ці гэта азначае, што трэба таксама зьмяніць назву катэгорыі Каталіцкія благаслаўлёныя? Bocianski (гутаркі) 20:45, 13 чэрвеня 2012 (FET)

Я даўно выступаю за гэта. Выбачайце, але карыстацца трасянкавым (расейска-польскім) "благаславёны" у тарашкевічнай Вікіпэдыі, па-моему, нонсэнс. Адназначна, гэтага ТУТ ня мусіць быць. Я — за "блаславёныя". Цяпер, праўда, некаторыя пачалі ўжываць яшчэ і "дабраславёныя", але яно надае некалькі іншае адценьне паняцьцю, і таму я асабіста супраць яго выкарыстаньня ў гэтым значэньні.--Ihar Baranouski (гутаркі) 21:47, 13 чэрвеня 2012 (FET)
Выбачаю :) Формай карысталі тут і у Інтэрнэце. Катэгорыю стварыў іншы ўдзельнік у 2008 годзе. Зьмяніў. Bocianski (гутаркі) 23:46, 13 чэрвеня 2012 (FET)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Da_Zluczennia.jpeg[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Ihar Baranouski!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Wizardist (гутаркі · унёсак) 08:23, 22 лютага 2013.

Вітаю! На жаль, ня меў часу доўга думаць, каб правільна выбраць від ліцэнзіі — “многа букаў”. :) Але скарыстаў з дасланай парады і штосьці дадаў у абгрунтаваньні. Буду ўдзячны за канкрэтныя парады што да гэтай выявы, калі нешта зрабіў няправільна.
Калі ў вас ёсьць болей дэтальныя зьвесткі што да паходжаньня гэтай вокладкі і яе аўтараў, то мабыць можна будзе нават «выратаваць» яе ў Вікісховішча! :) — Wizardist г 23:48, 22 лютага 2013 (FET)
Пра канкрэтнага аўтара, які стварыў вокладку часопісу, я ня маю інфармацыі. Што да паходжаньня яе, то не зусім разумею пра што гаворка.--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:25, 23 лютага 2013 (FET)

Украінскі тыдзень[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў тэматычным тыдні Ўкраіны

Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў украінскага тыдню
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Renessaince 10:11, 6 красавіка 2014 (FET)

Месячнік беларускага спорту[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў месячніку беларускага спорту
Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў месячніку беларускага спорту
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Dymitr 19:05, 29 красавіка 2014 (FET)

Кандыдаты ў абраныя й добрыя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! У нас вядзецца абмеркаваньне па вялікай колькасьці артыкулаў, дзеля наданьня ім статусу абраных ці добрых, заклікаю прыняць удзел.--Liashko (гутаркі) 15:52, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Булак-Балаховіч[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Скасаваў вашую праўку праз тое, што ў ёй прысутнічае скажэньне сэнсу без падаваньня крыніцаў, кшталту «Булак-Балаховіч назваў сваю групу Расейскай народнай дабраахвотніцкай арміяй, а над ягоным штабам у Пінску лунаў расейскі сьцяг» на «З падачы РПК ген. С. Булак-Балаховіч назваў сваё вайсковае фармаваньне Расейскай народнай дабраахвотніцкай арміяй, а на будынку ягонага штабу ў Пінску вісеў расейскі сьцяг». У дадзеным выпадку вы выправілі сказ з пададзенай крыніцай са скажэньнем сэнсу. Поўныя формы кшталту «павінная» выпраўляеце на «павінна», але ў Беларускім клясычным правапісе поўныя формы маюць перавагу, таксама выпраўляеце злучнік «й». Прашу рабіць па гэтым артыкуле больш узважаныя й дробныя праўкі, таксама падаваць крыніцы.--Liashko (гутаркі) 11:58, 15 сьнежня 2014 (FET)

Выбачайце, але гэтак ня робіцца. Не сур’ёзна проста адразу скасоўваць УСЕ без разбору праўкі разам, у тым ліку дробныя памылкі ў правапісе, удакладненьні імёнаў, чыста тэхнічныя праўкі і тыя, што маюць дачыненьне да культуры мовы і больш зразумелага зьместу напісанага ў канкрэтных сказах на адной толькі падставе, што некалькі дададзеных сказаў з большага з агульнавядомымі зьвесткамі (у тым ліку з аўтабіяграфіяў С. Балаховіча) Вам асабіста па нейкіх прычынах не спадабаліся ці выклікалі недавер. Размова ж тут ішла пра СУМЕСНУЮ працу дзеля паляпшэньня зьместу артыкула. Неяк ня вельмі сьціпла выглядае тое, што частку гэтых маіх правак Вы ўсё ж пазьней унесьлі, але цяпер гэта ўжо выходзіць ВАШЫЯ праўкі… Калі да нейкіх зьвестак патрэбная была спасылка — дадаць яе было не праблема, варта было проста пазначыць, якая канкрэтна інфармацыя без спасылкі выклікае ў Вас сумненьне. З такім жа посьпехам і я ў гэтым артыкуле магу паставіць шэраг пытаньняў пра некаторыя зьвесткі, адкуль яны ўзятыя, бо ня маюць спасылак і часам выклікаюць сумнеў. Сказ пра назву арміі і расейскі сьцяг, які «лунаў» (эмацыйнае акрэсьленьне, не ўласьцівае энцыкляпэдынаму стылю) ня быў пададзены ў артыкуле як цытата. У працы А. Латышонка гэтая думка ўзята з РАСЕЙСКАЙ газеты «Свобода». Яе, як вядома, рэдагавалі расейцы, задача якіх была пераканаць РАСЕЙЦАЎ, што Балаховіч для іх свой і шмат інфармацыі там падавалася далёка ня так, як гэта было насамрэч. Вось, напрыклад, што піша сучасны дасьледчык РАСЕЕЦ Д. Ю. Аляксееў: «28 сентября польское Военное министерство удостоило войско Балаховича статуса „Особой союзнической армии“, получившей наименование „Российская народная добровольческая армия“ (РНДА)» (гл. тут).
На фоне такога падкрэсьленьня «прарасейскасьці» ген. Балаховіча і ігнараваньня наяўнага канфлікту з Савінкавым у артыкуле зусім не заўважна беларускіх вайсковых адзінак у складзе арміі Балаховіча і абсалютна праігнаравана дзейнасьць С. Балаховіча і Беларускага палітычнага камітэту для нацыянальнага ўсьведамленьня жыхароў Усходняга Палесься. Як раз прабеларуская прапагандысцкая дзейнасьць БПК і ген. Балаховіча ў Мазыры (асабліва ўрачыстасьці і яго прысяга пад бел-чырвона-белым сьцягам) і прынятыя ў той час ім рашэньні добра ілюструюць яго планы і намеры. Дзіўна, што, выстаўляючы артыкул на добры, разьдзелу «Беларускі паход» адведзена непараўнальна менш месца за разьдзел «У Белай арміі». Таксама адзначу, што без высьвятленьня трагічнага лёсу шматлікіх сваякоў Балаховіча, якія пацярпелі ад бальшавікоў, ня вельмі зразумелымі застаюцца ўсе ягоныя пазьнейшыя дзеяньні. Не магу не адзначыць, што для таго, каб назваць артыкул добрым, выкарыстана ўсё ж абмежаваная колькасьць крыніц — не хапае іх рознапланавасьці, а польскія дык і зусім праігнараваныя.--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:44, 15 сьнежня 2014 (FET)
Калі нейкія факты выклікаюць сумнеў — стаўце шаблён адсутнасьці крыніцы, я іх прастаўлю. Пра вайсковыя адзінкі — нацыянальны склад адзначаны паводле дадзеных, якія я маю. «Пра трагічны лёс» сваякоў Балаховіча я ня бачыў нідзе, можаце напісаць з пазначэньнем крыніцаў. Але ня варта псаваць артаграфію словамі кшталту «пад’есавул», ды прыбіраньнем злучнікаў «й» ды поўных формаў дзеепрыметнікаў. Таксама ня варта скажаць сэнс без пазначэньня крыніцаў у сказах, дзе крыніцы прастаўленыя. Калі казаць пра адкат — вы нагрувасьцілі выпраўленьне артаграфіі й стылю з перайначваньнем фактаў, у выпадку чаго лягчэйшым быў адкат з пазьнейшым выпраўленьнем асобных хібаў артаграфіі й памылак друку.--Liashko (гутаркі) 00:24, 16 сьнежня 2014 (FET)

Ня маю часу і жаданьня весьці з Вамі пустыя дыскусіі пра культуру мовы і правапіс. Адносна «псаваньня» артаграфіі — проста часьцей заглядайце ў слоўнікі. Пра напісаньне слова «пад’есавул» глядзіце хоць бы агульнадаступны слоўнік Байкова-Некрашэвіча або тут: slounik.org. Пра лёс шматлікіх сваякоў Балаховіча, якія пацярпелі ад бальшавікоў, уважліва чытайце прыведзеныя Вамі жа крыніцы (аўтабіяграфію генерала). Пры Вашым падыходзе да сумеснай працы губляць свой час на паляпшэньне гэтага артыкулу я асабіста не хачу.--Ihar Baranouski (гутаркі) 17:40, 16 сьнежня 2014 (FET)

{{subst:#switch:be-tarask|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

Hi, CEE Spring 2016 participant! I am sorry for writing in English. The international organisers of the contest ask you to complete the survey about the contest. It is very short. It gives us a bit of statistics and helps make the next contest better. Please complete the survey here: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Best regards,
-- Ата via MassMessage 16:28, 10 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey[рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. ^ Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey[рэдагаваць крыніцу]

(Sorry to write in Engilsh)

Пяцісотгоднасьць[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 17:43, 31 траўня 2017 (+03)[адказаць]

Вячаслаў Адамовіч (старэйшы)[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. У артыкуле Вячаслаў Адамовіч (старэйшы) ў раздзеле «Сям’я» няма спасылак на крыніцы, не знайшоў я гэтых звестак і ў іншых крыніцах артыкула. Якім чынам можна спраўдзіць звесткі?--Liashko (гутаркі) 01:19, 30 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

У разьдзеле «Сям’я» была і ёсьць пакуль адзіная спасылка, адкуль і ўзята ўся інфармацыя. Усю інфармацыю можаце там спраўдзіць, уважліва прачытаўшы пра дзейнасьць сьвятара Антона Адамовіча — бацькі Вячаслава Адамовіча. У іншых разьдзелах інфармацыю дапоўніў і падаў спасылкі.--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:28, 31 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы 100-годзьдзя БНР

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Беларускай Народнай Рэспублікі
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 18:50, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Добрыя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні за наданьне артыкулу Слуцак статусу добрага артыкулу. На маю думку, ацэньваньне артыкулаў ёсьць вельмі важнай працэдурай, бо наданьне статусу добрага або абранага выдзяляе артыкулы ў сьпісе інтэрвікаў. Адпаведна, у выпадку вялікай колькасьці вэрсіяў пэўнага артыкула на розных мовах інтэрвіка нашага разьдзелу, увогуле, можа не адлюстроўвацца ў асноўным сьпісе. Аднак калі артыкул зьяўляецца добрым або абраным, то нашая інтэрвіка беларуская (тарашкевіца) абавязкова прысутнічае ў скарочаным сьпісе з адпаведнай зоркай — сіняй або залатой, што прыцягвае ўвагу чытачоў іншых радзьдзелаў. Таму ацэньваньне артыкулаў — гэта адзін з даволі эфэктыўных захадаў прыцягнуць больш чытачоў і, адпаведна, удзельнікаў у наш разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:05, 4 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановаў на Вікіпэдыя:Вікісустрэчы запрашаю адзначыцца на старонцы Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі.--Удзельнік:W 11:40 9 лютага 2019 (MSK)

Запрашэньне[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 14:47 7 красавіка 2019 (MSK)

Месяц Аршанскай бітвы[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 21:23, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 21:56, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

38-я Вікісустрэча[рэдагаваць крыніцу]

Запрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» (Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--Удзельнік:W 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз).--Удзельнік:W 11:48, 22 красавіка 2020 (UTC+3)

Віківясна-2021[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 19:33, 6 красавіка 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:16, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў абраныя сьпісы на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Заказьнікі Беларусі. Дапрацоўка артыкула-сьпіса і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:54, 5 верасьня 2022 (UTC+3)

Віківясна-2023[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2023»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 16:05, 12 красавіка 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Запрашаю да ўдзелу ў дапаўненьні і стварэньні артыкулаў у рамках «Месяца істотных артыкулаў», які пачнецца 12 жніўня да 19-годзьдзя Беларускай Вікіпэдыі. Артыкулы для будучага напісаньня магчыма загадзя абраць у Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Пашыраная вэрсія. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:25, 16 ліпеня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Зьміцер Матусевіч. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:21, 30 ліпеня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Захад-2021. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:49, 13 жніўня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Банк міжнародных разьлікаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:10, 3 верасьня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за вашую даўнейшую падтрымку. Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 19:47, 21 лістапада 2023 (UTC+3)