Абмеркаваньне:Сямятычы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асноўная назва[рэдагаваць крыніцу]

Усё ж схіляюся да таго, што асноўнай назвай мае быць Сямятычы — прынамсі менавіта такую назву ўжываюць выданьні Падляшша, разьмешчаныя на Kamunikat.org: 407 вынікаў. На іншых рэсурсах згадкі пра гэтае места адзінкавыя, хоць формы Сямяцічы, мабыць, больш. Але выглядае, што мясцовым беларускім гаворкам больш адпавядае цьвёрдае «т», пагатоў сярод беларускіх тапонімаў ёсьць тыя ж Сваятычы і Славатычы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:20, 10 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]