Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дробная праўка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падтрымліваю. Мяркую, у такім выглядзе сэнт дробнай праўкі раскрыты поўнасьцю. Jim 05:06, 17 кастрычніка 2008 (UTC)

Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 05:14, 17 кастрычніка 2008 (UTC)
Падтрымліваю. Варта яшчэ ўзгадаць, што ёсьць магчымасьць пазначаць усе праўкі як дробныя ў Спэцыяльныя:Preferences. --EugeneZelenko 14:02, 17 кастрычніка 2008 (UTC)
Там была невялікая згадка пра гэта, але дадаў спасылку на налады, каб было больш зразумела. --zedlik 22:42, 17 кастрычніка 2008 (UTC)
Падтрымліваю. --Ліцьвін 14:52, 17 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, хай, напрыклад, да 27 кастрычніка пабудзе праектам, можа хто заўважыць якую недакладнасьць ці спрэчны момант, а тады ўжо можна будзе зрабіць старонкай дапамогі. Дарэчы, можа хто-небудзь ведае, як можна дадаць спасылку на гэты артыкул ў форме рэдагаваньня пасьля птушкі Гэта дробная праўка? У файле MessagesBe_tarask.php для іншых моваў, дзе такое рэалізаванае, нічога падобнага не знайшоў. --zedlik 22:42, 17 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, што лепей за ўсё будзе зьмяніць MediaWiki:minoredit лякальна. У іншых праектах на беларускай мове падобнай старонкі можа і ня быць, а ў праектах на іншых мовах назва будзе іншая. Таму ў MessagesBe_tarask.php дадаваць спасылку няслушна. --EugeneZelenko 14:00, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Натуральна, я пытаўся менавіта пра спосаб перавызначэньня стандартнай фразы, і MediaWiki:Minoredit — тое, што трэба. Дададзім туды пасьля сканчэньня абмеркаваньня. Дзякуй! --zedlik 14:35, 18 кастрычніка 2008 (UTC)

Старонка дапамогі ці рэкамэндацыя?[рэдагаваць крыніцу]

А які статус плянуецца для гэтай старонкі насамрэч? Калі дапамогі, тады яна не можа выкарыстоўвацца ў якасьці так бы мовіць «прымусу». Хаця на мой погляд менавіта такі яе сэнс, хіба не? Калі ўсё ж як старонка дапамогі, тады навошта яе было выносіць сюды на абмеркаваньне? Дапамога — гэта даведка, якая ні да чаго не абавязвае (не кранае непасрэдна ўсіх удзельнікаў), проста тлумачыць нешта. Таму яе можна было проста абмеркаваць звычайным чынам. --Юрцэвіч Дзьмітры 09:49, 21 кастрычніка 2008 (UTC)

Наўздагон... Не ўбачыў адразу абгрунтаваньне аўтара на форуме, таму пытаньне пра тое, чаму зьмешчана на абмеркаваньні правілаў здымаю. --Юрцэвіч Дзьмітры 10:17, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Так, вы правільна здагадаліся. Магчыма, тую рэпліку з форума было варта дадаць першай на старонку абмеркаваньня. Буду ведаць у наступны раз. А ўвогуле, ёсьць Вікіпэдыі, дзе запаўненьне поля кароткіх зьменаў зьяўляецца абавязковым. На маю думку, да такога пакуль даходзіць ня варта, хай будзе старонка дапамогі, а там будзе бачна. —zedlik 23:56, 21 кастрычніка 2008 (UTC)

Артыкул прыняты як старонка дапамогі. —zedlik 22:59, 27 кастрычніка 2008 (UTC)