Абмеркаваньне катэгорыі:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Напісаньне назвы катэгорыі «Грэка-каталіцкая царква на Беларусі» утрымлівае некалькі хібаў. 1. Павінна быць «... ў Беларусі» (ва Ўкраіне, У Польшчы, у Расеі, але на Палесьсі, на Гарадзеншчыне і г. д.) 2. Катэгорыя «Грэка-каталіцкая царква на Беларусі» пры напісаньні слова «царква» з малой літары павінна разумецца як апісаньне асаблівасьцяў грэка-каталіцкага ХРАМУ ў Беларусі. Даўно час засвоіць простае правіла: калі гаворка ідзе пра храм (будынак) слова «царква» ЗАЎСЁДЫ пішацца з малой літары (ня трэба пісаць Царква сьв. Мікалая!), ва ўсіх іншых выпадках для пазначэньня гэтай сэнсавай розьніцы трэба пісаць з вялікай літары. 3. АФІЦЫЙНЫЯ (поўныя) назвы шэрагу арганізацыяў, як і АФІЦЫЙНЫЯ назвы памесных Цэркваў пішуцца з вялікай літары: Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. --Ihar Baranouski (гутаркі) 00:07, 6 сьнежня 2012 (FET)