Абмеркаваньне шаблёну:Галоўная старонка/Іншыя праекты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вітаю! Як маецеся? Прапаную дадаць у гэты шаблён яшчэ адзін радок для пераліку вікіпраектаў унізе, каб у кожным радку пералічвалася па 4 праекты. Пры гэтым, варта разьмясьціць у 2-х верхніх радках праекты, якія маюць вэрсіі і інтэрфэйсы па-беларуску. Сярод іншага, пералік вікіпраектаў па-беларуску ў першых 2-х радках лепей зьмясьціць у азбучным парадку ад Вікізьвестак да Мэта-вікі. Таксама дарэчы, каб пасьля тэксту ўверсе: Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», працяг сказу ішоў з новага радка. Урэшце, карысным будзе прыбраць зьмяншэньне тэксту пад праектамі Вікізьвесткі і Віківэрсытэт. Буду ўдзячны за ўсялякія меркаваньні з гэтай нагоды ў рамках мэты Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка, якая прадугледжвае «паляпшэньне зьнешняга выгляду гэтай старонкі, прадумваньне блёкаў, зь якіх яна павінна складацца, працу над стварэньнем і падтрыманьнем актуальнасьці той інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў гэтых блёках». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:56, 1 чэрвеня 2022 (UTC+3)

Зьмясьціў праекты зь беларускім інтэрфэйсам на першым месцы і ў альфабэтным парадку, а таксама прыбраў адвольнае зьмяншэньне тэксту. Наконт астатняга, мабыць, варта улічваць, што з розным разрозьненьнем прыладаў дзеля прагляду старонкі (а пагатоў у мабільнай вэрсіі) выгляд розьніцца. І прапанаваныя зьмены датычна радкоў, наколькі я бачу з разрозьненьнем 1920 на 1080, прывядуць да зьяўленьня даволі вялікіх прагалаў з абодвух бакоў. Магчыма, галоўную старонку сапраўды варта мадыфікававаць, але тут — з улікам нашых абмежаваных магчымасьцяў — было б карысна арыентавацца на які буйны разьдзел (хоць бы украінскі) і адапатаваць тамтэйшы код пад нас, папярэдне стварыўшы макет. Іначай можна пагоршыць выгляд старонкі на іншых прыладах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:35, 6 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю наконт украінскага выгляду (uk:Головна сторінка), бо там у шапцы ёсьць дата заснаваньня моўнага разьдзелу. Стварыў адпаведны Шаблён:Галоўная старонка/Шапка. {{Катэгорыі}} (Разьдзелы) ў іх вынесеныя ў левы слупок уніз, таму для адпаведнага выкарыстаньня зьмяніў дадзены шаблён для нашых патрэбаў. Такое спалучэньне сапраўды лепш, асабліва калі паставіць Шаблён:Катэгорыі пад добры артыкул месяца. Буду ўдзячны за праверку дапасаванасьці абодвух шаблёнаў да Галоўнай старонкі, іх адпаведную праўку пры патрэбе і далейшае дастасаваньне. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:10, 7 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Дык, можа, варта проста перанесьці тыя катэгорыі, што ў нас ужо ёсьць (бязь зьменаў, у тым ліку выяваў) у бакавыя блёк пад выявай дня? Я б толькі папрасіў, мо, у якой уласнай прасторы (Удзельнік:W/Праект галоўнай старонкі) паспрабаваць папярэдне спалучыць тое, што атрымліваецца агулам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:35, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Спалучыў зь пераносам катэгорыяў пад выяву дня (Удзельнік:W/Праект галоўнай старонкі).--Удзельнік:W 16:25, 7 чэрвеня 2022 (UTC+3)
На не-мабільным разрозьненьні надта вялікія прагалы абапал пераліку катэгорыяў, трэба шукаць нейкі іншы тэхнічны разьвязак. Таксама, мабыць, лепей зьмяніць месцамі катэгорыі і выяву дня (якая у нас усё адно мае хутчэй дэкаратыўную функцыю і час не абнаўляецца). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:50, 8 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Дадаў па катэгорыі ў кожны радок, каб зьменшыць прагалы. Зьмясьціў выяву дня пад катэгорыі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 16:30, 9 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Мабыць, так трохі лепей, але прагалы ўсё адно ёсьць (т.б. прастора галоўнай старонкі выкарыстоўваецца нерацыянальна, што не сустракаецца ў іншых разьдзелах). Таксама я яшчэ раз праглядзеў украінскі, польскі, летувіскі, латыскі ды іншыя разьдзелы: амаль паўсюдна, шапка з «Вітаньнем» падзяляецца на дзьве часткі, у вашай жа прапанове прастора шапкі зноў-такі выкарыстоўваецца не рацыянальна. Увогуле, бачу, што ў мабільнай вэрсіі ёсьць праблема з адлюстраваньнем катэгорыяў і яе, сапраўды, варта неяк разьвязаць, але не хацелася б прытым згубіць тую густоўнасьць у афармленьні галоўнай старонкі, якую маем дзякуючы папярэднікам. Мяркую, варта яшчэ паэкспэрымэнтаваць, пакуль ня знойдзецца штосьці на выгляд прынамсі ня горшае за цяперашні варыянт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:14, 9 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю зноў! Як маецеся? Для 2-частковай шапкі цалкам паводле ўкраінскага ўзору ў нас пакуль адсутнічае поўны набор адпаведных дапаможных шаблёнаў статыстыкі, таму з таго ўзору ўзяў левы бок шапкі як у en:Main Page, як найбольшага разьдзелу, то мабыць таксама рацыянальна. Прыбраў памяншэньне шрыфта ў катэгорыях, каб дадаткова зьменшыць прагалы. Калі ёсьць яшчэ патрэба, можна павялічыць тэкст у катэгорыях. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:57, 10 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Усё адно на не-мабільным разрозьненьні выглядае вельмі кепска. Трэба адшукаць нейкі кардынальны тэхнічны разьвязак або чакаць пакуль зьявіцца ўдзельнік, які добра валодае тэхнічнымі сродкамі. Выглядае, што лепей паспрабаваць падкарэктаваць (ці то праз зьмяншэньне колькасьці катэгорыяў, але ў мяне не спрацавала, ці яшчэ праз што) наяўную структуру. Увогуле жа паглядзеў, што іншых праектах задаюць адмысловыя табліцы стыляў для галоўных старонак (<templatestyles src="Шаблон:Головна сторінка/styles.css" />, <templatestyles src="Main Page/styles.css" /> і г.д.), але гэтаму трэба яшчэ даць рады. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:06, 10 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Здаецца, усё ж атрымалася і прынамсі ў мяне на мабільным выглядае прыстойна: Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Галоўная старонка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:18, 10 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Як маецеся? У мяне катэгорыі пра Беларусь зьмясьціліся ўсярэдзіну пад левы бок шапкі, чаго раней не было. Праўда, карыстаюся павялічаным выглядам. Дый мы зьбіраліся перасунуць катэгорыі ў асобны блёк у левым слупку. Прынамсі там адсутнічае такая хіба. Перанёс накід галоўнай старонкі ў Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Праект для супольных правак. Калі ёсьць жаданьне падзяліць шапку на 2 часткі, то гэта магчыма зрабіць і без катэгорыяў, як у sv:Portal:Huvudsida пры дапамозе ніжняга зьместу зь левай часткі шапкі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:35, 11 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Умовы вашага павялічанага выгляду я дакладна ў сябе не аднаўлю, таму гэта, відаць, тупік. Катэгорыі ў левым слупку ў прапанаваным вамі варыянце выглядаюць кепска з гледзішча дызайну ў звычайным (не павялічаным) не-мабільным разрозьненьні на ноўтбуках. Трэба перапрацоўваць. Без падзелу шапкі замяняць наяўную галоўную старонку таксама дакладна нельга. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:09, 11 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Падзяліў шапку на 2 часткі паводле швэдзкага ўзору пры захаваньні 2-х дапаможных спасылак. Ці варта павялічыць тэкст катэгорыяў, каб дадаткова зьменшыць прагалы, або лепей зьмясьціць выяву-іконку зьлева ад Катэгорыі артыкулаў, як у 2-х разьдзелах вышэй дзеля лепшага дызайну?--Удзельнік:W 13:34, 11 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Зрабіў скрынштоты з пазначэньнем хібаў (шапка — хаатычная асымэтрыя ў структуры і прагалах, катэгорыі — ніякі хоць найбольшы памер шрыфту не паменшыць тыя прагалы ў дастатковай ступені, трэба іншая больш зграбная структура, з усяго відаць, з раўнаваньнем тэксту на левы бок), без выпраўленьня якіх зьмена цяперашняй галоўнай старонкі прывядзе да пагаршэньня яе выгляду. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:33, 11 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за здымкі экрану. Дадаў сымэтрычнасьці ў шапцы. Падраўняў катэгорыі на левы бок. Ці варта яшчэ што палепшыць?--Удзельнік:W 15:45, 11 чэрвеня 2022 (UTC+3)
З шапкай напраўду стала лепей: магчыма, будзе больш-менш прымальна, калі атрымаецца перасунуць блёкі да лініяў, відаць, з раўнаньнем да адпаведных бакоў (тут ня пэўны). Таксама, магчыма, варта зрабіць большы кантраст тэксту між «Вітаем у Вікіпэдыі» (павялічыць) і подпісам ніжэй (паменшыць да памеру астатняга тэксту ў шапцы). Тэкст у блёку катэгорыяў дакладна трэба адсунуць да праведзенай лініі, плюс штосьці зрабіць з надпісам «Беларусь», бо тут і пустая прастора і кепскай раўнаньне зь іншымі подпісамі. Увогуле, з катэгорыямі напрошваецца нейкая геамэтрычная структура (але без выяваў), можа, зь нейкім вылучэньнем колерам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:00, 11 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Дзякую за ўхвалу. Падраўняў выявай-іконкай разьмяшчэньне катэгорыі Беларусь. Ці лепей разьмясьціць тую катэгорую безь іконкі ў адзін радок зь іншымі падкатэгорыямі пра Беларусь? Яшчэ шукаю, за кошт чаго ў разьдзелах вышэй ёсьць водступ, каб яго паўтарыць у катэгорыях. Хацеў зьвярнуць увагу наконт раўнаньня ў шапцы для большай пэўнасьці. Левая частка шапкі цэнтруецца ў праекце, як і цяпер, бо тэкст у загалоўках левага слупка ўнізе таксама цэнтруецца. Адпаведна загалоўкі правага слупка ўнізе месьцяцца зьлева, таму тэкст у правай частцы шапкі таксама ссунуты ўлева. Буду ўдзячны за захаваньне гэтай раўнавагі ў дызайне. Тое самае наконт памеру тэкста ў шапцы, бо той пачаў служыць гэтай самай мэце пасьля пераносу 3-га радка ўправа. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:23, 13 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Напраўду даволі цяжка зрабіць, каб адныя і тыя ж рэчы прыстойна выглядалі пры такой вялікай розьніцы ў разрозьненьні. Паглядзіце, калі ласка, апошнюю вэрсію, дзе я паспрабаваў выправіць азначаныя вышэй хібы з дызайнам і структурай (прынамсі ў мяне на смартфоне і пры праглядзе ў адпаведным рэжыме на ноўтбуку нічога не накладаецца). Вельмі хацелася б палепшыць выгляд нашай галоўнай старонкі ў мабільным рэжыме, не сапсаваўшы прытым яе выгляд у асноўным (стацыянарным) рэжыме. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:02, 21 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за выпраўленьні. Выглядае, што праект гатовы да выкарыстаньня. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:43, 21 чэрвеня 2022 (UTC+3)
І вам вялікі дзякуй, што заўважылі і галоўнае — дамагліся выпраўленьня (усё ж цяпер даволі няпроста пераключацца на такія тэхнічныя моманты). Перад канчатковай заменай на ўсякі выпадак зрабіў абвестку на форуме, каб ужо дакладна спраўдзіць, што новая вэрсіі ўва ўсіх будзе стройна адлюстроўвацца, а таксама што іншыя актыўныя ўдзельнікі ня супраць прапанаваных зьменаў (бо многія могуць не сачыць за гэтай старонкай і ня бачыць гэтага абмеркаваньня). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 21 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Звычайна шаблёны, прызначаныя толькі для галоўнай старонкі, называюцца адпаведна: {{Галоўная старонка/Катэгорыі}}. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:13, 9 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Як жыцьцё? Вырашылі перанесьці існы разьдзел пра катэгорыі з шапкі ў левы слупок без таго шаблёну (Абмеркаваньне:Галоўная старонка#Шаблён:Катэгорыі). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:57, 10 чэрвеня 2022 (UTC+3)