Аканмуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Палац у Аканмуле, выгляд сьпераду
Трохпавярховы палац у Аканмуле, выгляд збоку

Аканмуль (Acanmul) — руіны цывілізацыі мая ў Мэксыцы. Знаходзяцца на паўвостраве Юкатан, Кампэчэ, прыкладна за 25 км на поўнач ад сталіцы штата. Да сучаснага часу Аканмуль і весь рэгіён яшчэ амаль не дасьледаваны археолягамі.

Першае кароткае апісаньне Аканмулю пакінуў Гары Пoлак.[1]. З 2000 г. тут праводзяць раскопкі Эбэр Ахэда (Heber Ojeda) і Джозэф Бол (Joseph Ball).

Найбольшую цікавасьць у археолягаў выклiкае трохпавярховы будынак, як мяркуецца, палац кіраўніка позьнеклясычнага пэрыяду. Побач зь ім знаходзіцца C-абразны будынак незвычайнай канструкцыі з выкшталцоным аздабленьнем каменнай паверхні. У горадзе меўся стадыён для гульні ў мяч.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ H. E. D. Pollock: The Puuc. An architectural survey of the hill country of Yucatan and northern Campeche, Mexico. Peabody Museums of Archaeology and Ethnology, Cambridge, Mass. 1980, ISBN 0-87365-693-8.< S. 537—541