Аляксандар Труэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Труэ
Рост 196 см[1]
Пазыцыя нападнік, цэнтральны нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1997(1997-07-17)[2] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Мода
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2017 — цяпер

Аляксандар Труэ (па-дацку: Alexander True; нар. 27 ліпеня 1997 году) — дацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Мода».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Рунгстэд Сэер Кэпітал», у складзе якога дэбютаваў у прафэсійным хакеі. У 2014 гадоў Труэ быў задрафтаваны ў першым раўндзе камандай «Сіетл Тандэрбэрдс» у Заходняй хакейнай лігі[3]. Запачаткаваў выступы за акіянам 19 верасьня 2014 году, закінуўшы ў першай гульні сваю першую шайбу ў браму «Портлэнд Ўінтэргокс»[4]. Матч скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць сіетлаўцаў. Ужо Да сьнежня гулец здолеў забіць пяць галоў і аддаць пяць галявых перадачаў. Аднак, атрымаўшы траўму рукі, датчанін апошнію частку сэзону, акрыяўшы правёў горш. Хакеіст правёў яшчэ некалькі сэзонаў у клюбе, пасьля чаго ўлетку 2017 году далучыўся да «Сан-Хасэ Баракуды» з Амэрыканскай хакейнай лігі[5]. Згуляўшы палову сэзону за новы клюб, гулец склаў кантракт пачаткоўца з «Сан-Хасэ Шаркс», але працягнуў выступаць у складзе клюбу з АХЛ. Труэ толькі ў лютым 2020 году быў падцягнуты да каманды НХЛ, у складзе якой згуляў 12 матчаў, аддаўшы ў іх чатыры галявыя перадачы.

За час паўзы, выкліканай пандэміяй каранавірусу, вярнуўся на радзіму, дзе абараняў колеры роднага «Рунгстэд Сэер Кэпітал». Пасьля вярнуўся ў ЗША, дзе працягнуў гуляць у складзе клюбаў з Сан-Хасэ. У драфце пашырэньня 2021 году быў абраны новаствораным клюбам «Сіетл Кракен»[6], зь якім склаў аднагадовы кантракт з заробкам у памеры 750 тысяч даляраў за сэзон[7]. У складзе каманды амаль не гуляў, большую частку часу быў у складзе камандаў з АХЛ. У 2024 годзе вярнуўся ў Эўропу, склаўшы двухгадовую ўгоду з швэдзкім клюбам «Мода».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]