Антыкітэрскі мэханізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адна з частак мэханізму
Схема мэханізму

Антыкітэ́рскі мэхані́зм (па-грэцку: Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — мэханічная прылада, выяўленая ў 1902 року на затанулым старажытным судне непадалёк ад грэцкага вострава Антыкітэра (па-грэцку: Αντικύθηρα). Датаваная прыблізна 100 рокам да н. э. (магчыма, да 150 да н. э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалягічным музэі ў Атэнах.

Мэханізм утрымліваў вялікую колькасьць бронзавых шасьцерняў у драўляным корпусе, на якім былі разьмешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі, выкарыстоўваўся для разьліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасьці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыфэрэнцыяльная перадача, якая, як раней лічылася, вынайдзена не раней за XVI стагодзьдзе, а ўзровень мініятурызацыі і складанасьць супастаўныя з мэханічнымі гадзіньнікамі XVIII стагодзьдзя. Арыентыровачныя памеры мэханізму ў зборы 33×18×10 см.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Антыкітэрскі мэханізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў