Анэкдот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Анэкдот (па-француску: anecdote — байка, небылічка; ад грэц. ἀνέκδοτоν — неапублікаваны) — фальклёрны жанр, кароткая сьмешная гісторыя, звычайна перадаецца з вуснаў у вусны. Часьцей за ўсё анэкдотам ўласьціва нечаканая сэнсавая разьвязка ў самым канцы, якая і нараджае сьмех. Гэта можа быць гульня словаў, розныя значэньні словаў, сучасныя асацыяцыі, якія патрабуюць дадатковых ведаў: сацыяльных, літаратурных, гістарычных, геаграфічных і г. д. Анэкдоты ахопліваюць практычна ўсе сфэры чалавечае дзейнасьці. Існуюць анэкдоты пра сямейнае жыцьцё, палітыку. У большасьці выпадкаў аўтары анэкдотаў невядомыя.