Апцыён
Апцыён, Опцыя (анг. Option) - кантракт паміж двума бакамі, які дае аднаму з бакоў (ўладальніку апцыёну) права купіць у другога боку (выпісальніка апцыёну) альбо прадаць яму нейкі базавы актыў па азначанай цане цягам пэўнага пэрыяду.
Пакупнік мае права прадаць ці купіць актыў, прадавец мае абавязанасьць купіць ці прадаць актыў у выпадку жаданьня пакупніка апцыёну рэалізаваць сваё права. За гэтае права пакупнік апцыёну плоціць прадаўцу прэмію, якая ёсьць цаной апцыёну.
Зьмест |
Клясыфікацыя апцыёнаў [рэдагаваць]
Ёсьць дзьве асноўных формы апцыёнаў:
- Апцыён на пакупку актыву - Call-апцыён
- Апцыён на продаж актыву - Put-апцыён
Стыль выкананьня [рэдагаваць]
У залежнасьці ад часу выкананьня (стылю выкананьня) адрозьніваюцца два віды апцыёнаў:
- амэрыканскія - пакупнік апцыёну можа скарыстацца сваім правам цягам усяго пэрыяду
- эўрапейскія - пакупнік апцыёну можа скарыстацца сваім правам толькі ў момант заканчэньня пэрыяду.
Большасьць апцыёнаў па стылю амэрыканскія.
Ратацыя на біржы [рэдагаваць]
Таксама адрозьніваюцца апцыёны
- біржавыя
- зьнебіржавыя
Найбольш распаўсюджаныя біржавыя апцыёны.
Базавы актыў [рэдагаваць]
Паводле базавага актыву сярод біржавых апцыёнаў найбольш распаўсюджаныя:
- апцыёны на акцыі
- апцыёны на індэксы
- апцыёны на ф'ючарсныя кантракты
Цана апцыёну [рэдагаваць]
Цана апцыёну - прэмія. Яна залежыць ад наступных фактараў:
- бягучая рынкавая цана базавага актыву
- час, які застаўся да заканчэньня тэрміну
- цана выкананьня ці рэалізацыі
- велічыня даходу (дывідэнты па базаваму актыву)
- валятыльнасьць цаны дадзенага актыву.
Для ацэнкі апцыёнаў ужываецца Мадэль Блэка-Шоўлза, што выйшла ў 1973 г.
Тэарэтычная цана апцыёну складаецца з унутранай цаны і часовае вартасьці.
Умовы (тэрмін, цана) зацьвярджаюцца біржаю. Разьлікі вядуцца праз клірынгавую (разьліковую) палату.