Артур Зэйс-Інкварт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Зэйс-Інкварт

Артур Зэйс-Інкварт (ням.: Arthur Seyß-Inquart, сапраўднае імя Артур Зайціх, 22 ліпеня 1892 — 16 кастрычніка 1946) — аўстрыйскі палітык і юрыст, пасьля аншлюсу 1938 году — нямецкі дзяржаўны дзяяч Трэцяга райха, нацыянал-сацыяліст, обэргрупэнфюрэр СС (20 красавіка 1941), кіраўнік Аўстрыі, акупаваных Польшчы і Нідэрляндаў, вайсковы злачынец, пакараны сьмерцю па прысудзе Нюрнбэрскага трыбуналу за злачынствы супраць чалавецтва.