Астрог (фартыфікацыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Астрог, тын або палісад — найбольш старажытная драўляная канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сьцяны з вэртыкальна або нахілена ўкапаных ў зямлю бярвеньняў завостраных зьверху.

На Беларусі драўляныя абарончыя збудаваньні з астрогам вядомы з жалезнага веку, асабліва пашыраны былі ў IX—XIV стагодзьдзях. Пазьней былі часткова выцесьнены гароднямі і тарасамі, захаваўся на менш важных дзялянках абароны. Узводзіўся на часовых умацаваньнях пры патрэбе тэрміновага ўзьвядзеньня абарончых збудаваньняў.

Астрогам называлася таксама ўмацаваная частка гораду, якая умацоўвалася такім, чынам, або асобнае ваеннае паселішча ці месца ўтрыманьня вязьняў. Падобныя паселішчы былі асабліва пашыраны ў Расеі), што было выклікана патрэбамі калянізацыі і спэцыфічным палітычным ладам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5