Атмасфэра (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Існуюць дзьве пазасыстэмныя адзінкі вымярэньня ціску з такой назвай.

  1. Стандартная атмасфэра, або фізычная атмасфэра (атм, atm) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня ціску, у дакладнасьці роўная 101 325 Па [1] і роўная 760 мілімэтрам ртутнага слупа.
  2. Тэхнічная атмасфэра (скарочана пазначаецца (ат, at) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня ціску, роўная ціску, які вырабляе сілай 1 кгс, раўнамерна разьмеркаванай па плоскай паверхні плошчай 1 см2. У тэхнічным жаргоне часта выкарыстаюць сынонім кіляграм, разумеючы сілу ціску (гл. PSI).
Адзінкі ціску
  Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфэра
(at, ат)
Фізычная атмасфэра
(atm, атм)
Мілімэтар ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 Па Н/м2  10−5  10,197×10−6  9,8692×10−6 7,5006×10−3  145,04×10−6
1 бар  105  1 ×106 дзін/см2  1,0197  0,98692  750,06  14,504
1 ат  98066,5  0,980665  1 кгс/см2  0,96784  735,56  14,223
1 атм  101325  1,01325  1,033 атм  760  14,696
1 mmHg  133,322  1,3332×10−3  1,3595×10−3  1,3158×10−3  1 mmHg  19,337×10−3
1 psi  6894,76  68,948×10−3  70,307×10−3  68,046×10−3  51,715  1 lbf/in2


Раней выкарыстоўваліся таксама пазначэнньі ата і аты для абсалютнага й залішняга ціску адпаведна (выяўленага ў тэхнічных атмасфэрах). Залішні ціск мог быць і адмоўным.