Бераст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бераст (Ulmus minor Mill.)
Ulmus minor

Бераст, або вяз малы, ільм малы, карагач (лац. Ulmus minor Mill.) — гэта канкрэтны від лістападных дрэваў з роду вяз (або ільм, бераст) сямейства вязавых (або ільмавых). Мае шмат сынонімаў: Ulmus campestris auct., Ulmus carpinifolia Gled., Ulmus foliacea Gilib., nom. inval., Ulmus nitens Moench, Ulmus suberosa Moench.

Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісьце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цьвёрдае, пілаватае, зьнізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.

У Беларусі бераст (Ulmus minor Mill.) забаронены да рубкі Пастановаю Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2002 года № 383.

Таксама бераст, або вяз, ільм (лац. Ulmus L.) — назва ўсяго роду лістападных дрэваў сямейства вязавых (або ільмавых). Існуе каля 25 відаў.

Іншыя віды з роду бераст (вяз):

  • Ulmus glabra Huds., (сынонім: U. scabra Mill.)
  • Ulmus laevis Pall.
  • Ulmus alata Michx.
  • Ulmus americana L.
  • Ulmus androssowii Litv.
  • Ulmus crassifolia Nutt.
  • Ulmus davidiana Planch.
  • Ulmus densa Litv.
  • Ulmus elliptica K. Koch
  • Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang
  • Ulmus hollandica Mill.
  • Ulmus hybr.
  • Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr
  • Ulmus macrocarpa Hance
  • Ulmus mexicana (Liebm.) Planch.
  • Ulmus parvifolia Jacq.
  • Ulmus pumila L.
  • Ulmus procera Salisb.
  • Ulmus rubra Muhl.
  • Ulmus szechuanica W. P. Fang
  • Ulmus thomasii Sarg.
  • Ulmus villosa Brandis ex Gamble
  • Ulmus ×viminalis Lodd. ex Bean
  • Ulmus wallichiana Planch.

Звычайна — дрэвы вышынёй да 30 м і да 1,5 м у дыяметры, але некаторыя віды растуць у выглядзе кустоўя.

Расьце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе. Сустракаецца ў зьмяшаных і шырокалісьцевых лясах, асабліва на наносных, алювіяльных глебах у рачных далінах, у гарах падымаецца да 500 м. Усе віды даволі ценявыносьлівыя, асабліва ў маладосьці; пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра і ўтвараюць магутную крону.

Бераст

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Берастсховішча мультымэдыйных матэрыялаў